Помощь · Поиск · Пользователи · Календарь · Магазин для пчеловодов
Перейти к полной версии: APISLAVIA 2020 - МINSK
Объединенный пчеловодческий форум > Пчеловодство за рубежом > Беларусь
BelApiUnion

Генеральной Ассамблеей «АПИСЛАВИЯ» принято решение провести ХХІІІ Международный конгресс Федерации пчеловодческих организаций Европы и Азии «АПИСЛАВИЯ» в 2020 году в Беларуси.
Для создания рабочего оргкомитета по подготовке проекта плана проведения данного Конгресса приглашаются руководители всех заинтересо-ванных организаций – юридических лиц (либо их представители) 9 октября 2018 года к 11:30 в зал заседания Коллегии Минсельхозпрода по адресу: г. Минск, ул. Кирова, 15.
Список приглашаемых организаций прилагается. Кроме названных выше организаций, просим всех желающих принять участие в данном собрании, сообщить секретарю Союза пчеловодческих организаций Беларуси «БелАпиЮнион» Наталье Владимировне по телефону:
+375 29 33 595 33
+375 29 77 393 77

ИНФОРМАЦИЯ О ПРИГЛАШЕННЫХ БУДЕТ РАЗМЕЩЕНА НИЖЕ
BelApiUnion

СПИСОК ПРИГЛАШЕННЫХ
Завальнюк В.М. Вице-Президент пчеловодческих организаций «АПИСЛАВИЯ»
Союз пчеловодческих организаций Беларуси «БелАпиЮнион»
1. Антонович В.И. СППК «Наш мёд»
2. Архипов И.Ю. ЧТПУП «Апис-сервис»
3. Барташевич В.А. ЗАО «Свой мёд»
4. Боярчук О.Т. ЧТПУП «Белмёд»
5. Гаврилик О.А. Компания «Мядовы шлях»
6. Граблюк В.В. Начальник отдела паразитологии и болезней рыб Белгосветцентра
7. Грудинин Е.В. Потребительский кооператив по развитию агроэкотуризма и пчеловодства «Медослав плюс»
8. Дёмкин Л.Л. УП «Инвет» (Мир пчёл)
9. Дударевич М.А. БООП «Нектар»
10. Житковская С.С. ЧУП «Мир мёда-М»
11. Каменков В.П. РОО «Клуб Белоруссике пчёлы»
12. Качановский Н.Н. ПЧТУП «Фарма-компания Качановский»
13. Ковалец В.М. СМООП «Бортник»
14. Константинович С.А. МГО ОО «Белорусское общество охраны природы»
15. Лепешев Д.В. КФХ «Белагропром-Нектар»
16. Морозова О.Э. Информационно-просветительское учреждение по экологии и пчеловодству
17. Никитин В.Р. Витебская областная организация пчеловодов и апитерапевтов
18. Пачин Д.В. Кооператив «Наш мёд»
19. Рахматулин Д.К. Заведующий лабораторией пчеловодства РУП «Институт плодоводства»
20. Рыжков А.П. КФХ «Медовая семья»
21. Сабуров С.П. Гомельское областное общественное объединение пчеловодов «ЗЛАТОМЁД»
22. Середа В.А. ООО «Краинка», ТМ «Шчыры пчаляр»
23. Халько Н.В. Доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии ГУ «Гродненский государственный
аграрный университет»
24. Холодинский М.М. Союз общественных объединений белорусских пчеловодов
25. Шендель И.Л. КФХ «Пчаляр Полаччыны»
26. Шохов Н.Ф. ОАО «Могоапис»
27. Шушеначев А.Г. Ассоциация «Пчела и Мёд»

Иван Д.
А в этом списке нет РУП Белпчеловодство?
Все на частной инициативе??
BelApiUnion
Спасибо за подсказку. Обязательно включим в список приглашённых.
SРchelovod
Уточнение собрание руководителей организаций - юридических лиц пчеловодческой отрасли состоится 9 октября в 11. 30 в актовом зале Минсельхозпрода по адресу г. Минск, ул. Кирова 15
SРchelovod
9 октября в 11. 30 в актовом зале Минсельхозпрода состоялось собрание руководителей юрлиц пчеловодческой направленности.
Вел собрание замминистра Минсельхозпрода И.В.Брыло. Он рассказал, как проводят подобные международные мероприятия.
В своем выступлении Завальнюк В.М. Вице-Президент Федерации пчеловодческих организаций «АПИСЛАВИЯ», председатель Союза пчеловодческих организаций "БелАпиЮнион" сообщил, какая работа была продлена, чтобы получить разрешение предложить кандидатуру нашей страны для проведения в Беларуси XXIII Конгресса ФПО «АПИСЛАВИЯ» и перечислил, что надо делать для организации этого Конгресса.
Каменков В.П. зачитал постановление Генеральной ассамблеи Федерации пчеловодческих организаций «АПИСЛАВИЯ» принятое на заседании 10 сентября 2018 года:
- XXIII Конгресс Федерации пчеловодческих организаций «АПИСЛАВИЯ» провести в Республике Беларусь;
- официальным организатором XXIII Конгресса Федерации пчеловодческих организаций «АПИСЛАВИЯ» в Республике Беларусь назначен Союз пчеловодческих организаций "БелАпиЮнион" председатель Владислав Завальнюк;
- заместитель председателя Союза пчеловодческих организаций "БелАпиЮнион" Василий Ковалец.
На собрании председателю Владиславу Завальнюку и его заместителю Василию Ковальцу рекомендовано определить четко какие нужно готовить мероприятия для проведения выше названного Конгресса, а также предложить состав рабочего оргкомитета.
Николай
Цитата(SРchelovod @ Вторник, 09 Октября 2018, 21:22)
- официальным организатором XXIII Конгресса Федерации  пчеловодческих организаций «АПИСЛАВИЯ» в Республике Беларусь назначен Союз  пчеловодческих организаций "БелАпиЮнион" председатель Владислав Завальнюк;- заместитель председателя Союза пчеловодческих организаций "БелАпиЮнион" Василий Ковалец. На собрании председателю Владиславу Завальнюку и его заместителю Василию Ковальцу рекомендовано определить четко какие нужно готовить мероприятия для проведения выше названного Конгресса, а также предложить состав рабочего оргкомитета.
*

Начало хорошее bye.gif
Иван Д.
SРchelovod
Во сколько обойдется это мероприятие? hi.gif
Николай
Цитата(Иван Д. @ Среда, 10 Октября 2018, 19:53)
SРchelovod Во сколько обойдется это мероприятие? 
*


Про Апиславию не знаю , а вот у Апимондии железное правило-каждый конгресс должен быть прибыльным hi.gif Если есть малейшие сомнения то проведут в другой стране. Так что выбор страны проведения много значит. Учитывая еще и безвиз в Беларуси, думаю это будет прибыльно и организаторам и стране в целом. Сомневаюсь что организаторы могут много заработать но убытков не должно быть- входные билеты, сувениры и т.п.
Иван Д.
Николай
Меня нисколько не интересует, сколько заработают , чужие деньги мне неинтересны.
А вот предварительно посчитали ли они затраты, расходы? hi.gif
Николай
Цитата(Иван Д. @ Среда, 10 Октября 2018, 21:01)
А вот предварительно посчитали ли они затраты, расходы? 
*

Серьезные люди берутся dntknw.gif
БОРТНИК72
Цитата(Николай @ Среда, 10 Октября 2018, 22:40)
Серьезные люди берутся
*


а как насчёт гостей, есть мысли у серьёзных людей, или как в Москве, каждый сам по себе??? hmm.gif
BelApiUnion
Прамова Віцэ-Прэзідэнта “АPISLAVIA” Уладыслава Завальнюка
на сустрэча з прадстаўнікамі пчалярскіх арганізацый Беларусі па пытаннях падрыхтоўкі да ХХІІІ Кангрэсу “АPISLAVIA” ў Беларусі (Мінск) ў 2020 г. у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання 9.Х.2018г.

ПАВАЖАНЫ ІГАР ВЯЧАСЛАВАВІЧ! ШАНОЎНЫЯ ПЧАЛЯРЫ!

1. ХХІІ Кангрэс “Апіславія” прайшоў 9 – 13 верасня 2018 г. у Маскве.
- Я атрымаў афіцыйнае запрашэнне на Кангрэс (копія дакумента).
- Загаддзя, перад тым, як ехаць у Маскву і запрашаць Кангрэс у Беларусь незалежна ў якім годдзе (2020-2022-2024…), прайшла сур'ёзная падрыхтоўка ў Мінску.
- Так, некалькі разоў праходзілі кансультацыі з арганізатарамі “Апіславіі” ў Маскве, як і падчас самога Кангрэсу…
- Толькі пасля такіх праведзеных захадаў быў здзейснены зварот ад канкрэтнай пчалярскай арганізацыі “БелАпіЮніян” да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, Савета Міністраў, Міністра Леаніда Канстанцінавіча Зайца і дэпутатаў з пытаннем:
“Ці можна, прымаючы ўдзел у Кангрэсе, падаць кандыдатуру Беларусі – Мінск – незалежна на які год?”
- Такую падтрымку на дзяржаўным узроўні “БелАпіЮніян” атрымаў (https://www.facebook.com/photo.php?fbid=145310789763192&set=gm.247653035862399&type=3&theater&ifg=1).

2. У Маскве, адкрыццё Кангрэса адбылося ў Крэмлёўскім палацы з’ездаў, прысутнічала 38 краін, высокія дзяржаўныя асобы, міністры і дэпутаты. Урачыста зачыталі прывітальнае пасланне-дыплом Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
- Беларусь была аб'яўлена ў Маскве пляцоўкай для правядзення наступнага Кангрэсу ў 2020 годзе.
- На галасаванні прысутнічалі і прагаласавалі “за”: Міхаіл Халадзінскі, Леанід Дзёмкін, Уладзімір Камянкоў.
- Многія прысутныя на Кангрэсе пчаляры з Беларусі падтрымлівалі нас маральна.
- Мне, як старшыні “БелАпіЮніян”, даручана ўзначаліць і арганізаваць XXIII Кангрэс “Апіславія” ў Беларусі, г. Мінск у 2020 годзе.

3. Пасля Кангрэса ў Маскве “БелАпіЮніян” скіраваў на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і ў адпаведныя Міністэрствы лісты ўдзячнасці за падтрымку і паразуменне.

4. Да Апіславіі належаць больш за 20 краін Еўропы і Азіі.
- Адназначна прыбудуць прадстаўнікі з гэтых рэгіёнаў.
- Большасць зацікаўленыя Беларуссю і спрыяльнымі безвізавымі магчымасцямі.
- Ёсць магчымасць запрасіць Прэзідэнта “Apimоndiа”.
- У Беларусі гэта знакавая гістарычная падзея, бо наступны Кангрэс зможа прайсці тут толькі праз 40-50 гадоў.
- Кангрэс – важная і адказная падзея.
- Вельмі многае залежыць ад нас, кіраўнікоў пчалярскіх арганізацый і ўсіх нашых калег-пчаляроў.
- Дзяржава з намі і нас не падвядзе. А мы?
- У Кангрэсе мы прадставім не толькі сваю пчалярскую дзейнасць, але і краіну Бацькаўшчыну.

На міжнародным Форуме будуць прадстаўлены краіны Еўропы і Азіі, а магчыма і свету. Будуць прадстаўнікі і са ЗША, Кітая. Ужо атрымаў просьбу ўключыць у канферэнцыю дэлегацыю пчаляроў з Аўстраліі, дзякуючы сваякам славутага Ігната Дамейкі, якія прыбылі з Аўстраліі і гасцілі ў гэтыя дні ў Беларусі.
- Працэс пайшоў і ўжо яго не затрымаць. Прашу вашай кансалідацыі, калі не з-за пчалярства, тады з патрыятызму да Айчыны-Беларусі перад краінамі і народамі. Давайце адсвяткуем гэтую падзею дастойна і зробім Беларусь “медавіком” для гасцей ва ўсіх сферах сельскай гаспадаркі ў міжнародных тарговых інвестыцыях і дагаварах. Зробім зямлю, на якой жывем мы і нашы дзеці, чысцейшай і здаравейшай, каб наступныя пакаленні нараджаліся здаровымі.
- Забудзем пра свае няўзгоды, возьмемся за рукі – і да працы на карысць краіны і ўсяго пчалярства Беларусі, Еўропы і Азіі.

5. У Маскве размаўляў з кіраўніком пчаляроў Каўказа, былым віцэ-міністрам сельскай гаспадаркі, які падняў пчалярства ў сваёй краіне на дастойны ўзровень дзякуючы інвестыцыям-грантам і сумленнасці пчаляроў, і вось што ён сказаў:
- У нас дзейнічаюць тры пчалярскія законы:
на першым месцы закон Аллаха – прысяга;
на другім – дзяржаўны закон;
на трэцім – сумленне.
- Да другога і трэцяга закону ніколі ў нас не даходзіла, бо адразу выдалялі такога нячэснага пчаляра са свайго асяроддзя, які не захоўвае закон Аллаха.
- Хто не веруе ў таго і з сумленнем не ўсё ў парадку, магчыма, і перад дзяржаўным законам, нячэсны.
- У нашых пчаляроў да дзяржаўнага закону яшчэ ніколі не даходзіла. У мусульман Аллах перад усім і вышэй за ўсе чалавечыя законы.
- Дарэчы, я запрасіў гэтага старшыню пчалаводаў зрабіць у нас даклад (у 2020 г.) пра гэты подзвіг у сваёй краіне. Ён згадзіўся.
6. А мы - паводле якога закону будзем працаваць?
- Закон Божы, з намі Бог;
- дзяржаўны закон;
- сумленне.
Гэтым і будзем кіравацца.
- Сёння мы стаім перад выбарам, ці сумесна, сплачона плённа правядзём Кангрэс, які нас і ў далейшай пчалярскай дзейнасці аб’яднае, або ўнукі і пакаленні будуць саромецца за нашу хрысціянскую невыхаванасць.
- Калі не ў імя Божае разам, тады, прынамсі, з павагі да Радзімы або з боязі перад законам.

7. Нам трэба вярнуць давер дзяржаўных устаноў і міністэрстваў для далейшай працы і развіцця пчалярскай справы. Паважаныя пчаляры, вы - пчалярская інтэлігенцыя.

8. У Маскве на Кангрэсе, на закрытым сходзе-форуме, адразу пасля выбару ад беларускай дэлегацыі быў зварот-пытанне пра інвестыцыі да кіраўніцтва “Апіславіі”.
- Чым і як “Апіславія” можа канкрэтна дапамагчы беларускім пчалярам?
- Ці можа “Апіславія” быць пасрэднікам паміж Еўрасаюзам і Беларуссю ў атрыманні грантаў для больш інтэнсіўнага развіцця нашага пчалярства, як гэта атрымліваюць большасць краін Еўропы і Азіі?
- І што мы пачулі?
- Мы над гэтым не задумваліся, не было такіх просьб, але можам дапамагчы.
- Тут жа даверылі кампентэнтным асобам распрацаваць праект на гранты і дапамогу, якую будзе магчыма праводзіць праз “Апіславію”.

9. Там даручана менавіта Беларусі распрацаваць вымпел “Апіславіі” і штандар.
Распрацаваць урачыстае адкрыццё і закрыццё Кангрэса.
Усе кошты пакрывае кіраўніцтва “Апіславіі”, але перад гэтым даць на ўзгадненне.

А цяпер рабочы момант:

10. Сакратар – Наталля Уладзіміраўна Лаўрэнка.
11. Неабходна тэрмінова стварыць рабочы аргкамітэт, абраць двух намеснікаў старшыні аргкамітэта.
12. Дата правядзення Кангрэса ў 2020 годзе - 25-28 верасня. Месца правядзення - Мінск.

Паслугі і дапамога ад пчаляроў. Хто гатовы дапамагчы?

- рассылаць запрашэнні на Кангрэс і весці перапіску за мяжою;
- арганізаваць запрашэнні і перапіску ў нас у Беларусі;
- быць адказным за білеты, канцтавары, сувеніры, рэкламныя расцяжкі, стэнды, буклеты і іх афармленне;
- у інфармацыйным полі: тэле-радыё, прэса, інтэрвью, інтэрнэт, асабліва СМІ ў сваіх раёнах;
- аператыўна распрацаваць сайт: Аpislavia.by. паводле ўзору расійскага, проста даступнага Apislavia.ru;
- Хто возьме адказнасць за транспартныя абслугі з вакзала і лецішча, дні прабывання і ад’езд (аўтобусы, мікрааўтобусы, машыны);
- Хто будзе адказным з боку пчаляроў за арганізацыю выставы і рэалізацыю пчолапрадуктаў сумесна з выставай і рэалізацыяй сельскагаспадарчай вытворчасці нашай краіны на працягу ўсіх дзён Кангрэса;
- дапамагчы ў правядзенні культурнай часткі для гасцей нашай Сталіцы: храмы, тэатр, экскурсія па гораду, ці ў які горад, замак, пасеку, школу, інстытут, “Камунарка”, (Самахвалавічы);
- арганізоўваць сустрэчы з вучнямі, лекцыі ў школах сваіх раёнаў, зашчапіць у іх любоў да пчалярства;
- з экскурсыйнымі аўтобусамі каля цэнтра правядзення Кангрэса (для ўсіх гасцей Кангрэса);
- шукаць спонсараў, запрасіць іх на Кангрэс, за рэкламу іх падчас Кангрэсу і ва ўсёй друкаванай прадукцыі;
- у арганізацыі аховы і службы парадку на выставе;
- у арганізацыі харчавання дэлегатаў (снеданне, абед, вячэра), кава-гарбата-перапынкі, бутэрброды, вада на ўсе дні Кангрэсу;
- у арганізацыі харчавання гасцей (абеды, вячэра), кава-гарбата, бутэрброды, вада на ўсе дні Кангрэсу (кавярні, кіёскі, палаткі, латкі) і аплата;
- у арганізацыі праз інтэрнэт і аплаце начлегаў для дэлегатаў у атэлях Мінска;
- у арганізацыі атэляў Мінска для гасцей Сталіцы ў інтэрнэце – сайце;
- у падрыхтоўцы і правядзенні ўрачыстага адкрыцця Кангрэса – арэнда тэатра ці палацу;
- дзе будзе асобны зал для паседжанняў і працы Генеральнай Асамблеі (ад 40 да 60 чалавек) – арэнда, каштарыс;
- дзе будуць праходзіць выступленні па секцыях: Палац рэспублікі, Палац прафсаюзаў ці інш – арэнда, каштарыс.

13. Праз год Беларусь наведае камісія “Апіславіі”, каб пазнаёміцца з ходам прыгатавання, калі што не так, каб перанесці форум ў другую краіну.

14. Дзе абіраем сталае месца-памяшканне (арэнда) для працы аргкамітэта?

15. Прапановы сабраных дэлегатаў і прапановы пчаляроў з поўнымі рэквізітамі пісьмова накіроўвайце на адрас: apislavia2020@tut.by або на viber +375 29 77 393 77.

16. Дата наступнай сустрэчы будзе пададзена пазней.

Няхай падрыхтоўка і сам Кангрэс стануць часам адраджэння, станаўлення і выхада пчалярства на новы ўзровень у Беларусі!
БОРТНИК72
Цитата(БОРТНИК72 @ Среда, 10 Октября 2018, 22:51)
а как насчёт гостей
*


а вот ответ и гостям
Цитата(BelApiUnion @ Четверг, 11 Октября 2018, 16:39)
Прамова Віцэ-Прэзідэнта “АPISLAVIA” Уладыслава Завальнюка
*


crazy.gif
шоб все всё было понятно lol.gif
Иван Д.
БОРТНИК72
А кто может сказать что будет через два года?
Но уверяю вас что ошибки будут учтены и исправлены. bye.gif
БОРТНИК72
Цитата(Иван Д. @ Четверг, 11 Октября 2018, 21:30)
А кто может сказать что будет через два года?
*


так по последнему посту и на данный момент ни чего не понятно, хотя до этого изъяснялись доходчего. smile.gif
аматар
Усе, завтра медогонку на обсушку пчелкам, пока стекает последний мед этого сезона. Качать и распечатывать конечно гемор полный, но вариантов не было.
Wasp
Цитата(аматар @ Воскресенье, 14 Октября 2018, 18:27)
Усе, завтра медогонку на обсушку пчелкам, пока стекает последний мед этого сезона. Качать и распечатывать конечно гемор полный, но вариантов не было.
*


Годное сообщение для данной темы.

БОРТНИК72,дорогой коллега,спасибо,что у вас есть личные данные.Сколько времени съэкономил просто заглянув в них hi.gif
наемник
Цитата(БОРТНИК72 @ Четверг, 11 Октября 2018, 22:56)
так по последнему посту и на данный момент ни чего не понятно, хотя до этого изъяснялись доходчего.
*


так вопрос финансовый возник наверное hmm.gif(если сразу становиться непонятно) Хто...Хто... будет оплачивать банкет... усе хотят веселиться но оплачивать никто не хочет. crazy.gif


Цитата(BelApiUnion @ Среда, 03 Октября 2018, 15:26)
Генеральной Ассамблеей «АПИСЛАВИЯ» принято решение провести ХХІІІ Международный конгресс Федерации пчеловодческих организаций Европы и Азии «АПИСЛАВИЯ» в 2020 году в Беларуси.
*


Цитата(BelApiUnion @ Среда, 03 Октября 2018, 16:16)
СПИСОК ПРИГЛАШЕННЫХ
*


Цитата(Иван Д. @ Среда, 10 Октября 2018, 21:53)
Во сколько обойдется это мероприятие?
*


анехдот в тему
— Приходите к нам на собрание.... — А выпить там дадут? — Ну что вы... надо же с открытым сердцем... — Вот я и спрашиваю — выпить дадут или надо уже пьяным приходить?
БОРТНИК72
Цитата(Wasp @ Воскресенье, 14 Октября 2018, 19:59)
,дорогой коллега,спасибо,что у вас есть личные данные.Сколько времени съэкономил просто заглянув в них
*


да не зачё.... dntknw.gif
что там можно увидеть blink.gif
Цитата(наемник @ Пятница, 19 Октября 2018, 17:31)
так вопрос финансовый возник наверное (если сразу становиться непонятно) Хто...Хто... будет оплачивать банкет... усе хотят веселиться но оплачивать никто не хочет.
*


больше вопрос возник как соседи встретят? а соседе после этого вопроса перешла на своя язык, что не совсем понятно гостям. hi.gif отсюда и вывод про отношение к гостям. acute.gif
pchalyar
БОРТНИК72 ,только вчера приняли решение,что «АПИСЛАВИЯ» в 2020 году в Беларуси.
И вы тут же задаете вопрос по проживанию гостей.Как думаете он корректен?
Следующий пост за вашим,это не ответ на ваш вопрос.Вы это прекрасно знаете.
Зачем становиться в позу?Зачем пытаться накалять какие то страсти на голом месте?
Придет время,организаторы все объявят.Абсолютно уверен,что на вокзале ночевать вы не останитесь.

БОРТНИК72
Цитата(pchalyar @ Пятница, 19 Октября 2018, 19:43)
Вы это прекрасно знаете.
*


откуда huh.gif
я даже не напрягся его переводить.... так как
Цитата(БОРТНИК72 @ Пятница, 19 Октября 2018, 18:22)
после этого вопроса перешла на своя язык
*


bye.gif
vasily-d
Цитата(БОРТНИК72 @ Пятница, 19 Октября 2018, 21:41)
откуда  
я даже не напрягся его переводить.... так как
Цитата(БОРТНИК72 @ Пятница, 19 Октября 2018, 18:22)
после этого вопроса перешла на своя язык






*


Друг мой, язык соседей не обязательно знать, но понимать его нужно acute.gif
То что беларусов заставили выучить русский язык, то заслуга имперского влияния советской власти. А понимание беларусского языка соседями - это добрососедские отношения. Чувствуешь разницу?
Елена Салтыкова
BelApiUnion
BelApiUnion
Цитата(BelApiUnion @ Пятница, 05 Октября 2018, 15:01)
Спасибо за подсказку. Обязательно включим в список приглашённых.
*


Также не приглашены ученые из России (р. Башкортостан г. Уфа, где будет проходить Апимондия-21) проф. Николенко А.Г. и проф.Салтыкова Е.С.
SРchelovod


Уважаемые ученые, специалисты в области пчеловодства и пчеловоды практики!
Приглашаем Вас принять участие в работе научно- практической конференции в рамках XXXIII Конгресса Федерации пчеловодческих организаций «Апиславия», который состоится в г. Минске с 18 по 22 сентября 2020 года.

Для участия в работе конференции необходимо направить на электронный адрес
e-mail: apislavia2020belarus@gmail.com или
e-mail: apislavia2020belarus@gmail.com
1. Заявку на участие в виде сопроводительного письма на бланке организации с указанием формы участия (доклад или только публикация материалов), фамилии, имени, отчества докладчика, ученой степени, звания, должности, телефона и е- mail.
2. Статьи для публикации (до 3 страниц, оформление по образцу)

Образец оформления статьи
СОЗДАНИЕ И ПРИМЕНЕНИЕ ЛЕЧЕБНОГО ПРЕПАРАТА НА ОСНОВЕ ВОДОРАСТОВОРИМОГО ПРОПОЛИСА
CREATION AND APPLICATION OF THERAPEUTIC PREPARATION BASED ON WATER-PRESERVED PROPOLIS

Машеро В.А.1 , Понаськов М.А.1, Наумович Д.А.2
Mashero V. A. 1, Ponaskov M.A. 1, Naumovich D.A. 2
1 УО «Витебская ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины», г. Витебск, Республика Беларусь
e-mail: vsavm@vsavm.by
2 ООО «Данко», г. Витебск, Республика Беларусь
e-mail: danko-1995@mail.ru

-резюме на русском и английском языках
-ключевые слова (5-7 слов)
-текст статьи – по общепринятой структуре научных статей
-шрифт Times New Roman, размер шрифта 14пт., литература 12пт, межстрочный интервал – полуторный, автоматический перенос, поля: левое- 3 см, верхнее и нижнее - по 2 см, правое- 1,5 см
-список литературы до 5 источников в соответствии с ГОСТ Р 7.0.52008 «Библиографическая ссылка»
Примечание:
Текст статьи на рабочих языках – русском и английском


За дополнительной информацией обращаться
по e-mail: apislavia2020belarus@gmail.com

По материалам конференции будет издан сборник научных статей с последующим размещением в научной электронной библиотеке (еLIВRARY.RU) в открытом доступе и индексированием в РИНЦ.

Наиболее актуальные материалы будут опубликованы в журналах Республики Беларусь, которые включены в перечень ВАК.
Авторам принятых к публикации материалов будут высланы приглашения, программа конференции.

Для участников конференции, прибывающие из зарубежных стран авиасообщением в «Национальный аэропорт Минск» въездная виза не требуется.
Для участников конференции, прибывающие из зарубежных стран другими видами транспорта, при необходимости высылается приглашение для оформления въездной визы
BelApiUnion
КАНГРЭС ПЧАЛЯРОЎ – ПЧАЛЯРЫ БЕЛАРУСІ

ПРАЕКТ ПРАГРАМЫ "АПІСЛАВІЯ – МІНСК – 2020"
18-21 верасня 2020 г.


РАЗВАЖАННІ НАД СУЧАСНЫМ І МАГЧЫМЫМ БУДУЧЫМ СТАНАМ ПЧАЛЯРОЎ І ПАСЕК У БЕЛАРУСІ

СІЛА АДНАГО Ў АДЗІНСТВЕ МНОГІХ!

1.БЕЛАРУСЬ І ПЧАЛЯРСТВА

А) СУЧАСНЫ СТАН
Беларусь – краіна ў цэнтры Еўропы – 207 597 км2.
Сельскагаспадарчыя землі (у тым ліку ворныя) – 85 116 км2.
Лясныя землі – 87 192 км2.
Балоты – 29 039 км2.
Агульная плошча сельскагаспадарчых зямель, лясоў і балот – 201 347 км2.
Водныя рэсурсы, гарадскія, вясковыя будынкі, дарогі і інш. – 6 250 км2.
Колькасць рэк у Беларусі – 20 800.
Колькасць азёраў – 11 000.
Пчоласем’яў на сённяшні дзень (2020 г.) у Беларусі налічваецца каля 223 000 вуллёў.
У параўнанні з 1996 годам у Беларусі было 495 000 вуллёў – паўмільёна.
У адносінах да пчалярства ўся зямля – квітнеючы сад, дзе пчолкі знаходзяць здаровы нектар, а праз апыленне даюць чалавеку плады зямлі і розныя пчолапрадукты: мёд, пылок, пяргу, матачнае малачко, праполіс, пчаліны яд, воск, пчаліны падмор.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Для поўнага апылення прастораў квітнеючай Беларусі і збору багатага ўраджаю трэба каля 1 000 000 (каля аднаго мільёна вуллёў-пчоласем’яў).
У Беларусі штогод высяваецца прыблізна 600 тыс. га азімага рапсу, для апылення якога патрэбна 1.200.000 пчаліных сем’яў (па нормах на апыленне аднаго гектара рапсу патрэбна 2 пчоласям’і). Гэта толькі для аднаго рапсу, а сады, агароды, розныя іншыя пасевы, кустарнікі, лугі і паляны.
Рашэнне:
а) Трэба на дзяржаўным узроўні звярнуць увагу на айчыннае пчалярства для апылення розных культур і падняцця іх да 100% ураджайнасці;
б) На кожны запланаваны пасеў палёў неабходна ўключаць і іх апыленне;
в) У Беларусі запланавана пашырыць на 30% садаводства. Неабходна ўключыць у бюджэт прыдбанне і пашырэнне пасек для апылення. Паводле эксперыментальных і навуковых даследаванняў РУП “Інстытута плада-водства” ў Самахвалавічах ураджайнасць павялічваецца на 60%.
Дзяржаўная ўвага і дапамога айчынным пчалярам вельмі патрэбная ў глабальным значэнні ўраджайнасці, экалогіі і збору пчолапрадуктаў для здароўя народа і будучых пакаленняў.

2. ПЧАЛЯРСТВА НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ ВЯДОМА ТЫСЯЧУ ГАДОЎ, АЛЕ КАЛЯНДАРНЫ ДЗЕНЬ АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАГА СВЯТА ПЧАЛЯРА АДСУТНІЧАЕ

А) СУЧАСНЫ СТАН
У нашай краіне няма прафесіі з такім многавяковым стажам і практыкай у 1000 гадоў, як у пчалавода-бортніка.
Пчаляроў-практыкаў у Беларусі па афіцыйных дадзеных налічваецца больш за 30 тыс. чалавек. Гэта прадстаўнікі вялікіх пасек. Не бяруцца пад увагу сотні пчаляроў, у якіх 3-5 вуллёў, так званыя гаспадары міні-пасек, але за такімі – будучыня і пад’ём усёй пчалярскай і сельскагаспадарчай вытворчасці.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Каляндарны дзень пчаляра патрэбны для:
1) большай кансалідацыі пчаляроў у адзіную, прафесійна-пчалярскую сям’ю, уважыць працу пчаляроў і іх сям’і;
2) унясення значнага працэнта ад пчолапрадуктаў у эканамічна-фінансавы і аздараўленчы рост краіны;
3) падняцця ўраджайнасці дзякуючы апыленню на 40% і больш;
4) захавання жывой навакольнай прыроды Беларусі і навакольных краін-суседзяў – экалогію.
5) павелічэння рабочых месцаў у сельскай мясцовасці, занятасці пчалярствам, а як вынік і адраджэння вёскі;
6) рэкламна-інфармацыйнага поля ў краіне для заахвочвання іншых да пчалярства – пераемнасць ад дзядоў;
7) падняцця прэстыжу беларускага пчалярства сярод моладзі і насельніцтва краіны, так і па-за яе межамі;
8) захавання айчыннай пчалярскай многавяковай традыцыі беларускага бортніцтва;
Сёння пчалярства Беларусі падобна да раскватараванага войска на зімоўку. Пчаляры, кожны сам сабе на сваіх пасеках пакінуты на круглы год, не толькі на зімоўку.
Мы чуем іх заклікі аб дапамозе, паратунку ад пчаліных хвароб, няма збыту мёду, але не чуем іх кансалідаванага аднагалосся ў абароне ад фальшывага мёду, няма жадання пчалярскай садружнасці пад адным узначальваннем. Пытанне: хто ці што можа аб’яднаць пчаляроў Беларусі? Каляндарнае свята ў многім дапаможа. Рашэнне:
Хадайнічаць аб зацвярджэнні афіцыйнага свята пчаляроў краіны. Усенародная рэклама і прызнанне – свята змабілізуе ўсіх і заахвоціць другіх, новых.

3. БІЗНЕС-ПРАГРАМА ПА ПЧОЛАПРАДУКТАХ

А) СУЧАСНЫ СТАН
Разгледзім фінансавы бок пчолапрадуктаў нашай краіны, рэальнасць і на перспектыву.
Беларусь – краіна ў цэнтры Еўропы – 207 597 км2.
Агульная плошча сельскагаспадарчых зямель, лясоў і балот – 201 347 км2.
(201 347 кв.км. : 5 кв.км. = 40 269 кв.км. × 23 вуллі = 926 000 вуллёў).
У Беларусі на сённяшні дзень 223 000 тыс. пчоласем’яў.
Кожная пчоласям’я ў сярэднім за сезон прыносіць каля 25-35 кг мёду.
1 кг. мёду каштуе 4-5$ і больш.
223 000 × 30 кг = 6 690 000 кг. = 6 690 т.
Штогадовая інфармацыя па адкачцы мёду каля 3 000 тон.
Гэта сведчыць, што не 30 кг з вулля, а ўсяго 15-17 кг. Інфармацыя закрыта.

Б) ФІНАНСАВЫЯ (ЗА ГОД) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
АД РЭАЛІЗАЦЫІ ТОЛЬКІ МЁДУ

В) ФІНАНСАВЫЯ (ЗА ГОД) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
АД РЭАЛІЗАЦЫІ ВОСКУ

– За год кожная пчоласям’я-вулей можа даць 3 кг чыстага воску грубай ачысткі.
Цана воску за 1 кг = ад 10 да 20 руб. = ад 5$ да 10$.

– Калі ж воск ачысціць-адфільтраваць да белага, такі воск вельмі запатра-баваны ў медыцыне і касметалогіі, цана такога воску ў некалькі разоў вышэйшая. У Злучаных Штатах Амерыкі ў пчалаводстве галоўным і запатрабаваным бізнес-прадуктам з’яўляецца не мёд, а воск высокай ачысткі.

– У шматлікіх краінах свету галоўныя грошы пчалярства зарабляе на апыленні сельскагаспадарчых культур (у Канадзе за адну пчоласям’ю, вывезеную да пасадак чарніц, плацяць 80 канадскіх долараў).

Г) ФІНАНСАВЫЯ (ЗА ГОД) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
АД РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАПОЛІСУ, МАТАЧНАГА МАЛАЧКА,
ПЫЛКУ І ПЯРГІ

Цана праполісу – 100 г = 20 руб. = 10$. …
Колькі праполісу за сезон можна сабраць з 10 вуллёў? =…..
Матачнага малачка – 1 г = 2$. APILAK.
Колькі матачнага малачка за сезон можна сабраць са спецвуллёў? = …..
Пылку – 100 г = 10 руб. = 5$.
Колькі пылку за сезон можна сабраць з 10 вуллёў? = …..
Пяргі – 100 г = 10 руб. = 5$.
Колькі пяргі за сезон можна падрыхтаваць з 10 вуллёў? = …..
Пчалінага яду ў продажы не бывае.
Інфармацыя закрыта.

Д) ФІНАНСАВЫЯ ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ АД ЗБОРУ (ЗА ГОД) ДАДАТКОВАГА ЎРАДЖАЮ НА 40% ДЗЯКУЮЧЫ АПЫЛЕНЮ
Калі ўраджай зняты па 30 цэнтнераў з гектара, тады дабавім яшчэ 40-45% праз апыленне, а гэта + – 14 цэнтнераў, сумарна маем 44-47 цэнтнераў з гектара.
Далей лёгка падлічыць у грашовым эквіваленце за дадатковыя цэнтнеры.
Апыленыя пчоламі садавіна і агародніна – багацейшы паўнацэнны ўраджай і сапраўдны прыбытак ад іх рэалізацыі.
Усім вышэй пералічаным як у грашовым, так і ў экалагічным эквіваленце адорвае нас працавітая пчала.
Пчаляры большасці беларускіх пасек вядуць аседлы спосаб дзейнасці, не хапае пад’ёмных інвестыцый і стабільнай рэалізацыі мёду, танных крэдытаў, лізінгу аўтамабіляў і прылад працы.
Ручны, амаль кустарны спосаб абслугоўвання пасек вельмі працаёмкі і мала бачны, таму і непрэстыжны з боку моладзі і нават дзяржавы.
Фізічная праца пчаляра падобна да працы разбяра-скульптара ручной работы. Але цяпер праца скульптара замяняецца аўтаматыкай у фармаце – 3D. Пчалярства таксама патрабуе мадыфікацыі і сучасных тэхналогій для больш поўнага свайго развіцця, заахвочвання моладзі, а для дзяржавы фінансавай эфектыўнасці.
Забяспечыць якаснае апыленне рапсу і ўзняць ураджайнасць на 10% (а згодна з навуковымі даследаваннямі магчыма – 40% і болей). Інфармацыя закрыта.
Рашэнне:
Звярнуць асаблівую ўвагу міністэрства планавання…

4. ГАРАДСКІЯ ПАСЕКІ І МІРАЛЮБІВЫЯ, СПАКОЙНЫЯ ПЧОЛЫ

А) СУЧАСНЫ СТАН
Гарады Беларусі перапоўнены рознымі квітнеючымі клумбамі, садкамі і дрэвамі (ліпы, каштаны, вішні), але ў горадзе на кветках вішні, ліпы ці іншых дрэў рэдка калі ўбачыш пчалу. Вясною і летам усё гарадское цвіценне амаль бескарысна, пустацвет, упустую. Пахучасць-водар – так, усё прыгожа, але толькі для вачэй, без карысці ад пчолапрадуктаў. Дзе нектар гэтых раслін для нашага здароўя – мёд і пчолапрадукты, дзе багацейшы ўраджай пладоў ад апылення? У цябе, гараджанін, пад нагамі, бо завялі і апалі без завязі, не было апылення пчоламі. Не атрымалі ні мёду, ні добрага ўраджаю садавіны і агародніны. Губляем там, дзе мудры знаходзіць.
Падобна як з гарадамі, так і на нашых бязмежных беларускіх прасторах, без пасек і без пчол на палях, садах і агародах. Ці не насцярожвае вас ціхая (без звону “жужання” пчол) сітуацыя над сінявокай, яшчэ, дзякуй Богу, прыгожай зямлёй? І ты чакаеш багатых ураджаяў – плёну зямлі? Задумайся, у Беларусі ў 1996 годзе было 495 000 вуллёў, цяпер налічваем ледзь 223 000, зменшылася напалову, а для нармальнага апылення нашых прастораў трэба каля 1 000 000 вуллёў! Каб пакрыць апыленнем па 5 кв.км. усю Беларусь, павінна быць ад 5-7 да 23 вуллёў:
(201 347 кв.км. : 5 кв.км. = 40 269 кв.км. × 23 вуллі = 926 000 вуллёў).
Задумайцеся!
Большая палова квітнеючай і ўраджайнай зямлі Беларусі цвіце без апылення. У нашай краіне вялікі недахоп пчол – SOS!
Гэта значыць, што мы недабіраем амаль палову ўраджаяў і пладоў зямлі садавіны, агародніны і губляем львіную долю фінансавага даходу ад мёду і пчолапрадуктаў. Страты вялікія, і ўсё таму, што мы не прыручылі паслухмяную, працавітую пчалу.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Гарады і вёскі Беларусі, дзякуючы пасекам і ў залежнасці, колькі іх будзе, могуць даваць дзясяткі, сотні тон чысцейшага мёду. Паводле ўжо выкананых лабараторных даследаванняў гарадскога мёду аказалася, што ён на парадак лепшы і чысцейшы, чым у некаторых раёнах нашай краіны.
Па-першае, няма ніякіх пестыцыдаў і хімічных дамешак, якія трапляюць у мёд падчас апрацоўкі палёў ядахімікатамі.
Па-другое, амаль усе сучасныя машыны маюць каталізатары ачышчэння газаў – СО2.
Пчолы да 6 км ад пасекі будуць абслугоўваць мікрараёны, паркі, сады, агароды.
Пчолы могуць быць размешчаны як на зямлі, так і на дахах шматпавярховых дамоў, высотак, рэстаранаў і гасцініц. Такая практыка гарадскіх пчол існуе ўжо на працягу 40 гадоў ва многіх краінах Еўропы і свету. У рэстаранах прапануюць мёд са сваіх пасек на дахах, куды турысты-наведвальнікі могуць падняцца, глядзець і фатаграфавацца.
Не трэба баяцца гарадскіх міні-пасек – рэгістраваць іх. Пчаляры з гарадской міні-пасекі вернуцца на прыроду для стварэння больш вялікай і даходнай. Яшчэ ні адзін пчаляр не прадаў сваю пасеку проста так. Пчолы не адпускаюць. Таму важна прывіваць любоў да пчол з дзяцінства, школы, кожны ўзрост пакорны пчолам-пчалярству.
Трэба сістэмна вывучаць, а распрацаваную тэорыю ўводзіць у практыку ў нашай краіне з прыярытэтамі культуры, турызму і фінансава-выгадных патокаў. Збіраць там, дзе няўважлівы згубіў ці прайшоў міма.
Рашэнне:
Тэрмінова павялічваць колькасць пчоласем’яў па ўсёй краіне дзякуючы дзяржаўнай фінансавай падтрымцы ўсіх, хто гатовы распачаць пчалярскую справу ад гарадской міні-пасекі.

5. РАСПАЎСЮДЗІЦЬ ПА ЎСЁЙ БЕЛАРУСІ СЕТКУ МАЛЫХ МІНІ-ПАСЕК

А) СУЧАСНЫ СТАН
У нашай краіне, дзякуй Богу, ёсць многа пасек большых і меншых, любіцельскіх, нават гарадскіх па некалькі вуллёў. Ёсць пчаляры-аматары, якія задумваюць сур’ёзна аднесціся да пчалярскай справы. Добрая воля ў пчаляроў ёсць, але няма фінансавай падтрымкі ад дзяржавы і паразумення з боку мясцовай улады. Хто аднойчы заняўся пчоламі, лічыце, што ўжо на ўсё жыццё.
У дадзенай сітуацыі трэба зразумець важнасць прысутнасці пчалы ў сельскай гаспадарцы і гарадскім асяроддзі.
Калі паглядзець на квітнеючую прыроду нашай краіны з вышыні птушынага палёту, то вельмі рэдка ўбачым пасекі. Пчолак катастрафічна не хапае, каб апыліць усё суквецце Беларусі. Гэта сведчыць пра пустацвет і вялікія працэнты недабору ўраджаяў і пладоў ад агародніны да садавіны, ад дзікіх траў да кветак на гарадскіх клумбах, а гэта сапраўды вялікія фінансавыя страты.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Міні-пасека – гэта ад 2-3 да 5 вуллёў. Такая пасека пад сілу для пачынаючых пчаляроў і пчаляроў-любіцеляў. Мёд для сваёй сям’і і родных.
Падобныя пасекі могуць быць каля кожнага вясковага дома. У садзе каля вясковых школ для практычных заняткаў вучням. І глядзіш – свой мёд для святочнага пачастунку школьнікаў, настаўнікаў і бацькоў. Такія пасекі трэба арганізоўваць у садах каля вясковых храмаў ці каля парафіяльных дамоў-плябаній святароў. Санаторыі могуць таксама арганізаваць міні-пасекі з павелічэннем пчоласем’яў на сваіх гаспадарчых землях. У санаторыях арганізаваць лячэбную працэдуру як “сон на вуллях”, якая будзе карыстацца попытам асабліва ў замежных гасцей. Ва ўсіх пералічаных месцах звяртацца да суседняга пчаляра-прафесіянала, які арганізуе сапраўдны нагляд за пчоламі і дасць парады, дзе паставіць вуллі.
Цяпер у свеце ўсё больш пашыраецца практыка міні-пасек.
Швейцарыя – адзіная краіна ў Еўропе, тэрыторыя якой поўнасцю пакрыта міні-пасекамі ў аддаленасці 5 км адна ад другой. Краіна атрымлівае поўнамаштабнае апыленне ўсёй флоры садоў, палеткаў. Ёсць мёд, пчола-прадукты, рабочыя месцы, вялікая ўраджайнасць і фінансавыя патокі.
У чым выгада для дзяржавы, пчаляроў і экалогіі ад міні-пасек:
1) для дзяржавы – занятасць, рабочыя месцы маладым і пенсіянерам. Прамы даход ад усіх пчолапрадуктаў;
2) ад апылення сельгасраслін пчоламі ўраджайнасць падымаецца на 40-45% і больш;
3) не дадзім загінуць многім відам раслін і кветак, каб іх не занеслі ў Чырвоную кнігу як знікаючы від. Расліны даюць ежу людзям і жывёлам. Жывёлы, спажываючы расліны, даюць нам малако, мяса, яйкі. Будзе прыток турыстаў у нашу краіну, у якой будзе здаровае малако і мёд, разумей, шчодры дастатак;
4) для людзей, якія займаюцца пчалярствам, вяртаецца здароўе, яны больш знаходзяцца на прыродзе, чыстым паветры ў актыўным адпачынку, а не ў горадзе перад тэлевізарам. Іх сем’і будуць мець дадатковую фінан-савую падтрымку ад рэалізацыі мёду. Будуць мець новых сяброў-пчаляроў у сваім асяроддзі і на з’ездах, канферэнцыях. Адчуванне, што ты яшчэ патрэбны не толькі сям’і, але людзям і ўсёй Беларусі.
Не апускай рукі, не памірай заўчасна, падаючы ў песімізм і апатыю. Пчолы – гэта лекі;
5) экалогія – гэта чыстае паветра, жывая прырода, чысты мёд, чыстыя прадукты харчавання і здаровае даўгалецце! Пчалавод нават сваёй ма-ленькай пасекай ачышчае навакольную прыроду і робіць жыццядайнай экалогію, у якой нарадзіліся мы, нашы дзеці і будуць жыць нашы ўнукі;
6) На вялікі жаль, у наш час экалогія моцна церпіць, змяняецца ад чалавечай інтэрвенцыі-шкоды, а пчала існуе на працягу многіх тысячагоддзяў без ніякіх змен. Менавіта пчала сваім апыленнем падтрымлівае жывую прыроду ва ўсім свеце. Нездарма вялікі Эйнштэйн пераконвае:
“Калі загіне апошняя пчала, пасля яе загіне і чалавецтва”;
7) ПЧАЛА – сімвал ЭКАЛОГІІ.
Вельмі важна, каб дзяржаўныя ўлады звярнулі ўвагу на планамернае апыленне ўсёй квітнеючай Беларусі. Гэта магчыма дзякуючы сеці міні-пасек.
Пчала ляціць да шасці кіламетраў у радыусе, можа і болей, але перагружана нектарам і пылком на лапках не даляціць назад да вулля – упадзе. Таму стараюцца разгортваць пасекі на 5-6 км адна ад другой. Адчуваеце, што тут здаюць экзамен толькі міні-пасекі, або мабільныя-перавазныя на аўтала-фетах. Будучыня за малымі пасекамі, а гэта значыць і за вамі, падрастаючае пакаленне пчаляроў-аматараў.
Рашэнне:
Беларусь павінна стаць другой краінай міні-пасек у Еўропе з багатымі мёдазборамі, плённымі ўраджаямі і саліднымі фінансавымі прыбыткамі ад пчолапрадуктаў.
Малаком Беларусь перамагае многія суседнія краіны Еўропы.
Беларусь – краіна малака, і нішто нам не перашкаджае стаць таксама краінай мёду.
Дзяржава пчалярам – пчаляры дзяржаве!

6. АСТРАЎНЫЯ, АДАСОБЛЕННЫЯ ПАСЕКІ Ў БЕЛАРУСІ І ІХ ВЯЛІКАЯ БУДУЧЫНЯ

А) СУЧАСНЫ СТАН
Як гэта разумець?
У Беларусі, асабліва на Палессі, вельмі многа азёр, рэк і балот, якія маюць цудоўныя сухія квітнеючыя астравы і паўастравы. Яны амаль пустуюць, адарваны ад населеных пунктаў многакіламетровай аддаленасцю і адрэзаныя вадой ці балотамі ад вялікай зямлі. Гэта натуральныя, жывыя аазісы для пчол. Такія цудоўныя ПЛАНЫ мае толькі адна-другая краіна Еўропы і свету.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
У чым прыярытэт?
Наша беларускае пчалярства само можа разводзіць чыстыя пароды пчол і матак і не толькі для сваёй краіны (па прыкладзе аднаго вострава ў Еўропе ў моры).
Аддаленасць ад мацерыка дапамагае захаваць пчол ад розных захворванняў, пестыцыдаў і чалавечых фактараў.
З такіх пасек можна атрымліваць абсалютна чысты мёд і пчолапрадукты.
Узрасце зацікаўленасць навукоўцаў з розных краін да назірання і дасле-давання пчол у розных галінах медыцыны, экалогіі.
Арганізоўваць на вызначаныя астравы аднадзённыя турыстычныя туры і ладкаваць там апі-аэратэрапію (адпачынак у спецыяльных доміках на вуллях, каштаванне мёду, чыстая прырода). Для гэтага выкарыс-тоўваць даступныя моталодкі, кацеры і верталёты. Беларускія астраўныя сафары на лодках і верталётах – Беларуская Амазонка – экзотыка.
Стымуляваць валанцёрства ў пашырэнні экалагічнага выкарыстання зямель на прасторах нашай Бацькаўшчыны не толькі мацерыковыя – плугам, але і пчоламі, некранутыя тысячагоддзямі астраўныя і балотныя прасторы, якіх 29 039 км2, – свайго рода Беларуская цаліна, якая захоўвае ўсю экасістэму, яшчэ больш яе адрадзіць з дапамогаю пчол.
Дзікая прырода на службе чалавека.
Гэта небывалы ў свеце прагрэс і зацікаўленасць для турызму як айчыннага, так і з-за мяжы – брэнд года.
Рашэнне:
Звярнуцца да Міністэрства спорту і турызму, аховы здароўя і культуры распрацаваць праграму і ПЛАНЫ ўвядзення ў жыццё гэтай праграмы.

7. АЎТАНОМНАСЦЬ НА СУПОЛЬНАСЦЬ! АДЗІНЫ СТАНДАРТ ВУЛЛЁЎ ПА ЎСЁЙ КРАІНЕ

А) СУЧАСНЫ СТАН
На сённяшні дзень у Беларусі можна ўбачыць розныя тыпы вуллёў. Кожны пчаляр заказваў ці рабіў вуллі па сваім жаданні, а большасць карыстаюцца вуллямі, якія дасталіся ў спадчыну ад бацькі, дзеда, прадзеда. Берагуць іх як рэліквію. Сёння ўжо іншы час. Пчаляры аб’ядноўваюцца ў саюзы, арганізацыі і расце запатрабаванне ўніфікацыі вуллёў, рамак і інш., прымушае змяніць сваю аўтаномнасць на супольнасць.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Стандартызацыя дапаможа аб’яднаць усіх пчаляроў, нават гаспадароў міні-пасек. Гэта вялікі крок для больш стабільнага абслугоўвання пчолапасек Беларусі. Для таго, каб хутчэй настаў той ясны-світанкавы дзень у беларускім пча-лярстве, спатрэбіцца стартавая дзяржаўная фінансавая дапамога. Трэба кінуць наперад, каб знайсці-атрымаць праз некалькі гадоў значна больш.
Дзяржаўны заказ мэблевым фабрыкам на выкананне сучасных, на еўрапеўскім узроўні, стандартызаваных вуллёў і рамак для ўсіх пасек краіны. Усё робіцца не для пчаляроў, а пасек, так як пчаляры не вечныя, а пасекі-вуллі застануцца. І гэта прапісаць у дакуменце, вуллі – дзяржаўная ўласнасць на 10 гадоў, або пчаляры ўносяць свой грашовы працэнт – выкупляюць.
Заняткі-праца для многіх практыкаў – пачынаючых і будучых пчаляроў (мала-дых і пенсіянераў). Кожнаму пчаляру заўсёды дапамагае ўсё сямейства браты, сёстры, родзічы. Гэта сапраўды пчалярска-сямейны міні-падрад.
Аднолькавая стандартызацыя вуллёў па ўсёй краіне – гэта першая прыступка да ўвядзення сучасных тэхналогій у развіццё пчалярства і атрымання салідных даходаў дзяржаве.
Пасекі, адноўленыя новымі вуллямі, – гэта аздараўленне пчоласем’яў. Большасць вуллёў да сёння знаходзіцца ў дарэвалюцыйных, старых і напаўгнілых вуллях на чатырох слупках-калках. Новы дом, новая мэбля – залог здароўя пчол і настрой самога пчаляра, бо з ім дзяржава, бо ён патрэбны людзям і ён будзе працаваць, бо яго працу заўважыла дзяржава і дастойна ацаніла.
Рашэнне:
Звярнуцца да міністэрстващ сельскай гаспадаркі, лясной гаспадаркі, эканомікі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, узгадніць і распрацаваць адзіны стандарт вуллёў і рамак для пчаляроў усёй краіны.

8. АДКАЧКА МЁДУ, УПАКАВАННЕ

А) СУЧАСНЫ СТАН
Пластыкавая тара, ёмкасці і сумніўныя варункі захоўвання мёду ў Беларусі.
У свеце даўно не існуюць пластыкавыя ўпакаванні для мёду. Мёд – рэактыўнае рэчыва-прадукт.
Наш беларускі мёд вельмі добры і высока ацэньваецца на міжнародным рынку як паліфлорны і лячэбны, але з упакаваннем і санітарнымі нормамі захавання – трагедыя.
Якія ж варункі з адкачкай, упакаваннем і захаваннем мёду?
Уся адкачка мёду праводзіцца на пасецы ў падсобцы, у вагончыках, у дачным доміку, дзе ўсё адкрыта (мухі, машкара, пыл, камары, розныя гаспадарчыя рэчы), або ў дамашніх умовах (на кухні) паміж усімі іншымі гаспадарчымі рэчамі (каструлі з ежаю, мухі, машкара, смецце), антысанітарыя.
Тара – флягі-бідоны, вёдры не заўсёды новыя, або тыя самыя, падрых-таваныя з мінулага года. Мёд доўгі час знаходзіцца адкрытым у каморах, сярод іншых прадуктаў харчавання. Некалькі разоў адкрываецца для пера-ліўкі ў меншыя пластыкавыя ёмкасці, цвёрды разаграваецца і т. д.
Зберагаецца мёд гадамі, дзе і як прыйдзецца, паколькі спецыяльнага памяшкання для яго складавання і захавання няма (падвалы, калідоры, веранды, кухні, гаражы, дачныя домікі), бо няма ПЛАНЫ адразу пасля выкачкі здаваць оптам свежы па дастойнай цане. Пра якасці ўжо не ідзе размова – салодкае рэчыва, часта нават без прыемнага водару: мёд выдыхаўся. Гэта азначае, што няма стымулу павялічваць колькасць вуллёў, а тым самым і мёду.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Трэба сумеснымі сіламі (дзяржава і пчаляры) выбірацца з гэтай ямы адставання ў пчалярстве ўвядзеннем новых тэхналогій.
Рашэнне:
Кожная вобласць павінна мець цэнтр збору, перапрацоўкі і фасоўкі мёду і пчолапрадуктаў. Там жа магазін з усімі пчолапрадуктамі, пчалярскімі прыладамі, адпаведнай літаратурай, відэацэнтрам і рознай пчалярскай сімволікай – МЁД БЕЛАРУСІ.
Можна распачаць з адной вобласці як эксперыментальны цэнтр пад наглядам прадстаўніка-спецыяліста ад той краіны, адкуль атрымаем усе лагістычна-пчалярскія механізмы-машыны – пчалярскі цэнтр.

9. МЫ – ЛЮДЗІ XX-XXI СТАГОДДЗЯ. ГЭТА ПА ПАШПАРЦЕ, А БІЯЛАГІЧНЫ НАШ УЗРОСТ НАМНОГА АДСТАЕ

А) СУЧАСНЫ СТАН
Пашпартны ўзрост і біялагічны адрозніваюцца ў беларускім пчалярстве як мінімум на 80 гадоў.
Сучасныя, няхай нават самыя мадэрнізаваныя медагонкі на пасеках напамінаюць кустарныя малочныя, перагонныя сепаратары 50-х гадоў мінулага стагоддзя, якія былі ў кожным вясковым доме, дзе было дзве і больш дойных кароў.
На змену гэтым сепаратарам прыйшлі міжраённыя і абласныя малочныя заводы, на якія і сёння прывозяць малако, сабранае ад насельніцтва. Такая практыка дзейнічае да сёння, але ў еўрапейскім пчалаводстве і гэта практыка стала ўчарашнім днём.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
У свеце ўжо выкарыстоўваюць малыя, мабільныя медагонкі, якія прыязджаюць на пасеку і на працягу некалькіх гадзін адкачваюць мёд з рам некалькіх соцень вуллёў, тут жа вяртаюць пустыя чыстыя рамкі назад пчаляру ў вулей. Так што гаспадару пасекі няма патрэбы вазіць і вазіцца з адкачкай мёду. Штосьці падобнае да сучасных мабільных сокавыціскалак па вызаву на дом (у сад) у абход заводаў, да якіх трэба было везці сабраныя ў мяхі яблыкі.
Як бачыце, мы ўжо адсталі ад еўрапейскіх краін не толькі з сучаснымі супермедагонкамі, якіх яшчэ нават не ўсе пчаляры бачылі ці маюць, але і з малочнымі заводамі – цэнтрамі выкачкі і апрацоўкі мёду. Тэхналагічна адстаём як мінімум на 80 гадоў, мы ўжо пенсіянеры, калі ж тады працаваць, з чым і з кім? Не медагонкі нам трэба купляць, а сучасныя цэнтры для апрацоўкі і фасоўкі мёду з мабільнымі машынамі-медагонкамі.
Трэба выхоўваць маладое пакаленне для гэтай галіны гаспадарання. Калі маладыя людзі ўбачаць у пчалярстве культурны з тэхнічным прагрэсам узровень і матэрыяльнай узнагародаю, многія прысвяцяць сваё жыццё гэтай прафесіі. Вялікая патрэба ў сучасным пчалярскім абсталяванні. Прагрэс, або смяротны застой – рэгрэс, другога не дадзена.
Рашэнне:
Без дзяржаўнай увагі і фінансавай падтрымкі пчалярства, як такое, немагчыма падняць нават да ўзроўню 1996 г., не кажучы ўжо пра салідны прагрэс. Для гэтага патрэбна дзяржаўная падтрымка, як і ПЛАНЫ вяртання часткі сродкаў з дзяржаўнага бюджэту затрачаных пчаляром на цукар, пчаламатак, набыццё абсталявання, лекі для пчол.

10. ПАДТРЫМАЦЬ І АДРАДЖАЦЬ БОРТНІЦТВА

А) СУЧАСНЫ СТАН
Лельчыцкі край і Палессе сапраўды з’яўляецца самым вялікім аазісам-запаведнікам бортніцтва дзікіх пчол. На Украіне і ў Польшчы засталіся бортнікі-адзінкі ля мяжы з Беларуссю.
Смак дзікага мёду і пчолапрадуктаў унікальны. Захаваць сваю, беларускую многавяковую традыцыю ляснога бортніцтва, прыстасаванага да нашых кліматычных умоў дынастычныя віды пчол і спрыяць іх развіццю.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Гэта своеасаблівы напрамак турызму як для зацікаўленых, так і для пчаляроў-прафесіяналаў, глядзець, назіраць за жыццём і працай пчол далёка ад чалавечага арэалу, тэхналагічнай прысутнасці.
Круглагадовыя навуковыя назіранні за паводзінамі пчол, іх выжываннем і раеннем.
Ці залежыць колькасць мёду ад велічыні дупла, якія сарты мёду і які яго расклад?
Наколькі вялікія запасы мёду і што робіцца з ім на працягу гадоў?
На колькі аптымальна вялікім ці малым можа быць штучнае дупло для дзікай пчоласям’і?
Выкарыстоўваць сучасныя прыстасаванні, механізмы для абслугоўвання і вывучэння дзікіх пчол для еўрапейскай і сусветнай навукі.
Рашэнне:
На дзяржаўным узроўні фінансава падтрымаць і захаваць такі від многавяковага пчалярскага бортніцтва. Звярнуць увагу навукоўцаў і даследчыкаў на гэты фактар. Унесці яе ў спіс нацыянальнага набытку і ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей ЮНЭСКА.

11. ЭКАЛОГІЯ. ЗБЕРАГЧЫ ЖЫВУЮ ПРЫРОДУ КРАІНЫ

А) СУЧАСНЫ СТАН
Экалогія – задача №1 ва ўсім свеце.
Экалогія – гэта ўсе напрамкі асяроддзя прабывання і дзейнасці чалавека, ад недраў зямлі да стратасферы.
Чалавек паспеў пакінуць свой след-наслядзіць, разумей, напсаваць ва ўсім гэтым дыяпазоне: флоры, фаўне, паветры, вадзе, зямлі, змяняецца клімат. Пайшоў незваротны працэс таяння леднікоў, небывалыя цунамі з землятрусамі, усё знішчальныя ваенныя дзеянні, невылечныя хваробы. Усё пад пагрозай, нават мадыфікаваная ежа становіцца іншародным целам нашаму арганізму. Чалавечыя трупы ў магілах не тлеюць, не пераходзяць у пыл-прах зямлі.
У Святым Пісанні Гасподзь кажа: Чалавек, ты прах, з праху ўзяты і ў прах ператворышся-вернешся. А вось які адваротны знак, як бы цуд зрабіў, мудры без Бога, чалавек, як бы дакрануўся да несмяротнасці, але ж гэта сінтэтычнае самагубства – нятленныя трупы.
Так падобна да свячэння людскіх цел ад радыяцыі пасля чарнобыльскай аварыі. Людзі, іх целы, свяціліся блакітным святлом як светлячкі ноччу, але гэта зусім не такое свячэнне, як аўра Святых праведнікаў і іх німбаў. Свячэнне Святых – духоўная і вечная радасць, а тут ахвяры атама ў мучэннях і цяжкай смерці ад радыяцыі.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Дзякуючы пчалярству і ўсім службам, якія маюць клопат пра экалогію Беларусі, нашым магутным балотам і запасам жывой вады, мы зможам стаць узорным цэнтрам-аазісам, лёгкімі для ўсёй Еўропы, а менавіта:
1. Беларусь толькі на электрамабілях;
2. Беларусь – эка-ежа, лячэнне і адпачынак для суайчыннікаў і гасцей;
3. Беларусь – фіта- і пчолалячэбніца для ўсіх;
4. Беларусь – рэтраўспамін былой здаровай прыроды, заахвочванне да здаровага ладу жыцця. Водныя і балотныя прасторы – лёгкія Еўропы;
5. Беларусь – можа стаць другой Швейцарыяй з міні-пасекамі па эка-зберажэнні навакольнай прыроды;
6. Беларусь – зялёны аазіс Еўропы.
Рашэнне:
Распрацаваць, прасіць і выкарыстаць магутныя сусветныя гранты прадбачаныя на зберажэнне навакольнай прыроды і развіцця сучасных экатэхналогій.

12. ХТО ЦІ ШТО МОЖА АБ’ЯДНАЦЬ ПЧАЛЯРОЎ БЕЛАРУСІ? СУЧАСНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ, РЭАЛІЗАЦЫЯ МЁДУ І ПЧОЛАПРАДУКТАЎ

А) СУЧАСНЫ СТАН
Чаму гадамі трывае такая раздвоенасць, міжусобіца і недавер сярод пчаляроў Беларусі? Сёння цяжка гаварыць аб аб’яднанні пчаляроў пад адным узначальваннем. Прычына – цяжкасці са збытам мёду і пчолапрадуктаў, бо:
1) мёд вельмі дарагі ў сувязі з цяжкай ручной фізічнай працай;
2) дзяржаўныя структуры ні ў чым не дапамаглі аблегчыць працу пчаляра, асабліва сталага ўзросту. Лёс таго, хто тоне, у руках пацярпелага. Барацьба за выжыванне;
3) пчаляры вымушаны ўтойваць свае пасекі, колькасць вуллёў і колькасць адкачанага мёду. Гэта сведчыць пра недавер не толькі да прадстаўнікоў дзяржавы, але і паміж сабою – SOS. Паўстае непатрэбная і шкодная атмасфера паміж дзяржавай і пчалярствам. Чаму пчаляроў не цікавіць колькасць сабранага ўраджаю, недабор ураджаю?;
4) пчаляры не атрымліваюць нават цукру па льготных цэнах для падкормкі пчол на зіму, плаціць за лекі і пчоламатак поўны кошт;
5) з маленькай пасекі круглы год псеўдапчаляр прадае мёд на базары, каля агароджы санаторыяў, шпіталяў, дамоў адпачынку – пчаляр перакупшчык (адкуль мёд, якой якасці?).

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Звярнуць дзяржаўную ўвагу на пчалярства, як гэта робіцца ў галіне раслінаводства і жывёлагадоўлі. Бо ў дадзенай сітуацыі многа губляе пчаляр, а яшчэ больш губляе дзяржава, і не толькі эканамічна – давер народа. Так будзе трываць да той пары, пакуль не будзе:
а) наладжаны нармальны прыём мёду і пчолапрадуктаў як для дзяржавы, так і для экспарту;
б) у санаторыях, шпіталях, дамах адпачынку легальных кіёскаў з беларускім сертыфікаваным мёдам і пчолапрадуктамі;
в) прызнаны дзяржаваю прэстыж пчаляра і пчалярства і ўведзена ўсенароднае каляндарнае свята пчаляра і яго рэклама;
г) навуковых распрацовак у галіне мясцовага і міжнароднага пчалярства ў захаванні экалогіі і клопат пра большую ўраджайнасць па ўсёй краіне;
д) актыўнага, пазнаўчага ўдзелу пчаляроў на канферэнцыях у рэспубліцы і ў суседніх краінах;
е) забарона на ўвоз мёду з-за мяжы да 5 гадоў і продаж у гіпермаркетах чужога мёду з замежжа пад выглядам беларускага.
Рашэнне:
Узаконіць працу пчалаводства да ўзроўню жывёлагадоўлі і раслінаводства. Абараніць народ ад фальшывага, контрфактнага мёду, тым самым падняць прэстыж айчыннага мёду і пчаляра.

13. УСЕ ЎЗРОЎНІ ЎЛАДЫ ПАВІННЫ ВЕДАЦЬ, ШТО Ў БЕЛАРУСІ ЁСЦЬ ПЧАЛЯРСТВА. ПАД ГЭТЫМ СЛОВАМ ТРЭБА РАЗУМЕЦЬ:

А) СУЧАСНЫ СТАН.
1) Экалогія, пчалярства – гэта чыстая, жывая і квітнеючая прырода краіны;
2) без прысутнасці пчол цяжка прыйдзецца экалогіі, жывой прыродзе – загіне, а з ёю і чалавецтва;
3) захаванне праз апыленне знікаючых раслін з Чырвонай кнігі;
4) на 40% большую ўраджайнасць многіх сельскагаспадарчых культур, а гэта дадатковыя фінансавыя ўліванні ў дзяржаўную казну;
5) здароўе народа ад мёду і пчолапрадуктаў і вялікі фінансавы ўклад ад рэалізацыі мёду і пчолапрадуктаў у дзяржаўную казну;
6) пчалярскі прэстыж нашай краіны паміж народамі Еўропы, Азіі і свету ў пчалярскай галіне, вытворчасці мёду і пчолапрадуктаў.
Чулі пра пасекі, ведаем смак мёду і баімся, што пчала ўджаліць, гаворачы, што пчолы кусаюцца. Пчолы не маюць зубоў, а толькі джала з пякучым пчаліным ядам, які, дарэчы, вельмі карысны для нашага здароўя.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Дапільнаванае і падтрыманае дзяржаваю пчалярства ва многіх краінах свету прыносіць мільярдны даход у дзяржаўную казну. І з чаго? З кветак траў, дрэў, агародніны, садавіны, палёў і балот. Многія нашы суайчыннікі і нават кіраўнікі не ведаюць гэтага.
Дзякуючы Міжнароднаму Кангрэсу трэба як мага шырэй інфармаваць усе галіны ўлады, работнікаў розных сфер абслугоўвання, наш народ пра важнасць і патрэбу пчалы для нашага здаровага і не галоднага жыцця – мёд, пчала-прадукты і большыя ўраджаі.
Рашэнне:
Просьба да міністэрства інфармацыі вучыць народ Беларусі ў адносінах да пчол і іх неабходнасці ў галіне сельскай гаспадаркі, экалогіі, медыцыны і здароўя народа.

14. СВЯТА ДАЖЫНАК

А) СУЧАСНЫ СТАН
Штогод у нашай краіне адзначаецца свята дажынак як удзячнасць усім хлебаробам за іх сапраўды цяжкую працу.
Праходзіць гэтая ўрачыстасць на высокім узроўні ў прысутнасці прадстаўнікоў улады, узнагароды і словы падзякі мабілізуюць людзей не толькі тых, хто ўдзельнічае, але і тых, хто глядзіць па тэлевізары, чытае ў прэсе.
Удзельнічаюць у гэтых рэгіянальных святкаваннях працаўнікі ўсіх галін сельскай гаспадаркі, за выключэннем пчаляроў, яны ніколі не прысутнічаюць. Усе мы ведаем, што без апылення большасці культур пчоламі мы атрымліваем сярэдні, калі не мінімальны ўраджай.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Пчаляры павінны таксама стаць на свяце ў шэрагу шчыльных радоў розных працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Пчаляры павінны быць не толькі назіраль-нікамі ў барацьбе за высокія ўраджаі, але браць актыўны ўдзел, каб яго атрымаць, або несці адказнасць за малую ўраджайнасць.
Для пчаляроў барацьба за высокі ўраджай распачынаецца не падчас жніва, а ранняй вясною. Трэба падрыхтаваць пасекі для вывазу на палі і плантацыі для своечасовага апылення пчоламі. Калі гэтага не зрабілі, не было блізка пасек з пчоламі, які там будзе ўраджай і хто часткова сапраўды вінаваты за яго недабор?
Другі бачны этап пчалавода ў барацьбе за ўраджай – які мядовы збор з вуллёў у кілаграмах. Гэта самы верагодны паказчык-індыкатар працы пчолаў і пчалавода. Многа мёду – 45-60 і больш кг з вулля за сезон азначае, што пчолкі разам з пчаляром сумленна папрацавалі. Першы (пчаляр) свое-часова вазіў іх на квітнеючыя палі, сады, плантацыі, а другія (пчолкі) сумленна выбіралі пахучы нектар і заадно апылялі расліны для багатага ўраджаю. Ёсць мёд праз апыленне і ёсць багаты ўраджай. Калі ж толькі 17-23 кг мёду з вулля, лічыце, ані мёду, ані ўраджаю. Пчаляр спаў, а пчолкі вымушаны былі сядзець каля вулля. Тут трэба сказаць, адзін дзень жніва і адзін дзень вясны ўвесь год корміць таго, хто працуе.
Рашэнне:
Міністэрству сельскай гаспадаркі трэба пераасэнсаваць важнасць пчалы на прасторах Беларусі і з усёй адказнасцю заахвочваць пчаляроў з іх пасекамі ўключацца ў клопат пра высокія ўраджаі розных культур. Для добрай справы ўвесці асобную структуру, якая будзе на дзяржаўным узроўні кантраляваць і адказваць за развіццё пчалярства ў краіне. КАНГРЭС ПЧАЛЯРОЎ – ПЧАЛЯРЫ БЕЛАРУСІ!

15. ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ І АРГАНІЗАЦЫЙНАЯ ПРЫСУТНАСЦЬ ЦАРКВЫ І КАСЦЁЛА Ў ПРАЕКЦЕ

А) СУЧАСНЫ СТАН
Маці ПРЫРОДА – другая, бачная БІБЛІЯ, у якой назіраем прысутнасць Бога Творцу.
Пчала – Божае стварэнне, якая нястомнай працай захоўвае прыроду – экалогію, яе прыгажосць і свежасць. Пчала дзякуючы ўсім пчолапрадуктам і апыленню дае чалавеку ўраджай, плады зямлі, спажытак і здароўе, а Госпаду Богу на хвалу гараць васковыя свечкі ў Храмах усяго свету.
Традыцыя бортніцтва ў Беларусі налічвае каля тысячы гадоў. У даўніну было вельмі многа святароў, якія займаліся пасекамі, размешчанымі непадалёк ад храмаў.
У Расіі да Пятра I пчалярства амаль не было. Па мёд часта хадзілі дзікім спосабам як на мядзведзя ці на фазанаў, раскідвалі дуплы і пчол, а мёд забіралі. Намагаючыся развіць пчалярства цар выдаў указ ад 22 студзеня 1709 года.
Пётр I быў першым і апошнім царом-пчаляром, які меў сваю пасеку на беразе Фінскай затокі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка таксама з’яўляецца адзіным прэзідэнтам-пчаляром, які мае сваю пасеку-вуллі.
Цар забавязаў усіх праваслаўных святароў, каб пры храмах, манастырах, абіцелях была пасека. Святары ў сваю чаргу павінны былі заахвочваць багатых вернікаў-дваран, купцоў, памешчыкаў і т.д. да закладання пасек у сваіх памесцях і дварах. Дык вось, дзякуючы фінансавай падтрымцы дзяржавы і актыўнасці Праваслаўнай Царквы на працягу некалькіх гадоў на прасторах Расіі з’явілася каля аднаго мільёна пчоласем’яў (1 000 000).
Карбелецкі (1807 г.) пераклаў з нямецкай мовы трактат аб вопытах еўра-пейскіх пчаляроў і цар Аляксандр I узнагародзіў перакладчыка брыльянтавым пярсцёнкам.
На сённяшні дзень у Расіі ёсць больш за тры мільёны (3 000 000) пчоласем’яў, а для поўнага апылення прастораў краіны трэба 13 000 000 (13 мільёнаў). Пчалярства ж у Беларусі губляе папулярнасць.
У нас толькі некаторыя святары як праваслаўныя, так і каталіцкія трымаюць пчол, маленькія пасекі, але гэта адзінкі ў адносінах да ўсёй краіны. Святары-пчаляры ніколі не бяруць удзел ў пчалярскіх з’ездах як мясцовых, так і агульнакраёвых ці міжнародных. Падчас Міжнароднага Кангрэса АПІСЛАВІЯ ў 2018 годзе ў Маскве на ўсерасійскім з’ездзе пчаляроў не прысутнічаў і не браў удзел ні адзін праваслаўны Іерарх ці святар, які займаецца пчалярствам. Я быў адзіны святар ад нашых краін. А навука, яна і ў пчалярскай справе таксама не стаіць, развіваецца.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Сёння актуальны заклік да пчалярства ў адрас Царквы і Касцёла, як калісьці цар Пётр I звярнуўся да Праваслаўнай Царквы. Калі мы хочам планава і паўсюдна мець высокі ўраджай ад апылення пчоламі, мёд і пчолапрадукты ад усіх раслін, нават пустазелля, трэба хутчэй распаўсюджваць пасекі вялікія і міні-пасекі.
Прасіць дзяржаўную фінансавую дапамогу і зварот Іерархаў Царквы і Касцёла да святароў і вернікаў ва ўсіх парафіях краіны. Важнасць спа-жывання мёду і пчолапрадуктаў для здароўя ўсёй сям’і. Зберажыце пры-роду для наступных пакаленняў, як яе збераглі для нас нашы прадзеды!
Каб зрушыць з месца ў кароткі тэрмін (2-5 гадоў) спатрэбіцца:
1) правядзенне многапланавай, дынамічнай усенароднай кампаніі на некалькі гадоў, падобна як штогод увосень, па ўсёй краіне ідзе барацьба за высокі ўраджай. Пчаляры ж павінны двойчы змагацца за ўраджай, вясною падчас апылення ўсіх культур, а ўвосень шчодрыя мёдазборы;
2) далучыць хрысціянскія цэнтры пры храмах, нядзельных школах, каледжах і інстытутах;
3) сталая праца інфармацыйнага поля па ўсёй краіне, распачынаючы ад школ і ВНУ, на працы і службе, у сем’ях і войску;
4) арганізаваць моцныя валанцёрскія службы, бадзёры дух моладзі і вопыт дарослых, поўны энтузіязму;
5) прыцягнуць агульнаеўрапейскую ўвагу і пасільны ўклад замежных інвестараў у скарбонку зберажэння прыроды – экалогіі як такой;
6) падключыць айчынныя прадпрыемства і іх пасільны ўклад у гэтую важную акцыю;
7) у дзяржаўнай інвестыцыі ў сельскую гаспадарку закласці % і на развіццё пчалярства ў тым рэгіёне.
Рашэнне:
Інфармаваць Іерархаў Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў, каб заахвочвалі святароў і вернікаў далучыцца да адраджэння і пашырэння пчалярскай справы ў нашай краіне, адрадзіць пасекі пры манастырах, семінарыях, парафіях.

16. ПРЫЧЫНА ПАДЗЕННЯ ПРЭСТЫЖУ ПЧАЛЯРОЎ

А) СУЧАСНЫ СТАН
Дзве прычыны падзення прэстыжу пчаляроў:
1) фальсіфікаваны мёд цукровымі сіропамі і замежнымі араматызатарамі;
2) адсутнасць падтрымкі і пашаны з боку дзяржавы.
На ўсходзе сярод пчаляроў дзейнічае правіла:
Аллаh перад усім,
потым сумленне
і толькі на трэцім месцы дзяржаўны закон (суды).
Менавіта – боязь Божая,
не ісці супраць свайго хрысціянскага сумлення
і трэцяе – пакаранне законам.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Падняць, абудзіць у народзе патрыятызм да беларускага мёду (купляй беларускае – МЁД БЕЛАРУСІ).
Не купляць і не перапрадаваць фальшывы-няпэўны мёд у перакупшчыкаў.
Рэгулярная і строгая праверка мёду санітарнымі службамі.
Вярнуць давер народа да айчыннага мёду і пчаляроў.
Патрэбны прызнаны ўсімі пчалярамі Беларусі лідар-пчаляр кардынатар.
Рашэнне:
Дзяржаўны кантроль павінен быць на варце і абароне чыстага мёду пры ўвозе ў краіну і на ўсіх гандлёвых кропках як у магазінах, так і на рынках. Мёд – гэта прадукт і лекі, да яго павінна быць асаблівая, двайная павага, увага і кантроль.

17. ПЧАЛЯРОЎ ЦІКАВЯЦЬ НЕ СТОЛЬКІ ХВАРОБЫ ПЧОЛ, КОЛЬКІ НЕПАРАЗУМЕННІ НА МЕСЦАХ

А) СУЧАСНЫ СТАН
Цяжка прыходзіцца пчалярам з аграномамі ці сельскагаспадарчым мясцовым кіраўніцтвам. Паміж імі як бы ёсць працоўная ўзаемасувязь, але не вельмі эфектыўная. Абодва бакі клапоцяцца пра добры ўраджай, адзін думае пра ўраджай на полі, а другі пра ўраджай-мёд у вуллі, але абодва чамусьці забываюць, што дзякуючы апыленню ўраджай падымецца на 40% і больш.
З іх абодвух (агранома і пчаляра) і трэба патрабаваць, чаму не дастае ураджаю на 40% з гектара? Чаму пчол-пасек не было вясною падчас цвіцення на тым ці іншым полі, плантацыях, садзе, гадавальніках? Чаму ў Беларусі самы нізкі мёдазбор (17-25 кг), калі суседнія краіны ў той жа час збіраюць па 45-65 кг і больш?

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Планаваць некаторыя пасевы культур бліжэй да пасек, адлегласцю не больш за 6 км. Тады будзе і мёд, і падымецца ўраджайнасць. Пасевы далей ад пасек – ані мёду, ані большага ўраджаю. Хто вінаваты? Бязграматнасць. Так, што жаданыя тоны ўраджаю залежаць не толькі ад своечасовага збору, але і ад апылення.
Арганізоўваць мабільныя пасекі з планавым вывазам на палі. Пчаляр загадзя павінен ведаць, куды везці пчол і колькі. Бітва за ўраджай павінна разгарацца не падчас жніва ўвосень, а яшчэ ранняй вясной, падчас цвіцення і завязкі, праз апыленне, планавай сістэмай перамяшчэння пасек. Пчаляры таксама павінны несці адказнасць за малыя ўраджаі, бо не дапамагалі вясною працай пчол, або мясцовае кіраўніцтва не паспрыяла транспартам для больш мабільнай перавозкі пасекі на новыя палі і плантацыі.
Кожны кіраўнік і падначалены аграном павінны ведаць, што ўраджай залежыць не толькі ад першага пасеву ўвосень ці вясной, але і ад другога пасеву – апылення кветак культур пчоламі.
Сяўба і апыленне, калі яны разам, эфект велізарны. Чаму тады вучоныя прыдаюць так мала значэння гэтаму пытанню?
На дзяржаўным узроўні ўнесці дапаўненне ў рэгламенты па вырошчванні раслін у межах пчолаапылення як абавязковага агратэхнічнага прыёму. Пчолы павінны быць спецыялізаваны не толькі для збору нектара, але ў да працы па апыленні. Дзякуючы мабільным пасекам, вялікім і меншым, дзякуючы стацыянарным міні-пасекам, колькасць якіх павінна пашырацца па ўсёй краіне, ураджайнасць будзе паднята на дастойны ўзровень.
Тут будзе дарэчы актуальны выраз:
Два разы сеяць, адзін раз багата сабраць.
Над дадзенай задачай мы ніколі так глыбока і не задумваліся, трэба падключаць мазгавую атаку навуковых кафедр.
Для хлебароба зусім не пасуе выказванне:
Вясна красуе квеценню, а восень – пладамі.
Няхай нават многа кветак вясною, але не апыленыя пчоламі – пустацвет, прыгожа для вока, а ўвосень вялікі недахоп ураджаю.
Як сярод пустыні зялёныя аазісы вакол крыніц з вадою, так павінны быць пасекі пасярод квітнеючых садоў і палёў Беларусі. Не забывайце, што сусветнай навукай даказана, ад апылення пчоламі ўраджай павялічваецца да 40% і больш.
Рашэнне:
Міністэрству сельскай гаспадаркі праводзіць курсы з аграномамі, мясцовым кіраўніцтвам і пчалярамі па важнасці апылення.
Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі зрабіць эксперы-ментальныя, наглядныя плантацыі з апыленнем і без апылення.
Сяўба і апыленне. Распрацаваць на навуковай аснове і даказаць важнасць апылення для большай ураджайнасці.

18. СІЛА АДНАГО Ў АДЗІНСТВЕ МНОГІХ! ЖЫВАЯ ПРЫРОДА, ЧЫСТЫ МЁД, ЗДАРОВАЕ ДАЎГАЛЕЦЦЕ!

А) СУЧАСНЫ СТАН
Пчала жыве на Зямлі, аднак яе жыццё праходзіць па-за зямлёю. У пчалы існаванне і жыццёвая дарога – толькі вулей і кветкі. Яна больш нічога не ведае. Пчала не ходзіць па зямлі, не сядзіць на зямлі, з адным выняткам – у спякотныя дні п’е ваду з ручая, але заўсёды і пераважна карыстаецца ранішняй расою – брыльянтамі прыроды.
У нармальных абставінах пчала ніколі не памірае ў вуллі, яна памірае па дарозе ў вулей або ў палёце да кветак.
Гінуць пчолы ў вуллі толькі зімою, паміраюць галоднай смерцю, бо нядбайны пчаляр забраў летам увесь мёд, а перад зімою не пакарміў цукровым сіропам. У той час, калі ўсё наваколле поўнае меданосных, пахучых кветак, а пчолы паміраюць галоднай смерцю – жах.
Летам паміраюць пчолы ад ядахімікатаў, якімі апырскваюць палі, у пчол жыўцом згарае ўсё нутро. Абыякавасць агранома і мясцовага кіраўніцтва да пчол у другіх краінах падлягае асуджэнню і вялікім штрафам. Трэба распрацаваць і ўнесці змены ў правілы карыстання пестыцыдамі ў Рэспубліцы Беларусь з мэтай аховы пчол, а вінаватых прыцягаць да адказнасці.
Паміраюць пчолы пакутніцкай смерцю ад кляшчоў, якія з іх жыўцом высмоктваюць кроў-лімфу. Тут таксама жахлівая нядбайнасць пчаляра, якога цікавіць толькі мёд, а не лячэнне пчол.
Паміраюць пчолы ад заразных хвароб і ад запушчанасці вуллёў праз нядбайнага пчаляра, грыбковае, гнілое асяроддзе вулля прымушае іх памерці. Заразныя хваробы пераносяцца на іншыя пасекі. Пчолы раямі ўцякаюць ад такіх гаспадароў у лес, куды вочы глядзяць.
Могілак у пчол няма, няма каму іх аплакваць, яны прах зямлі і ў прах вяртаюцца, ні на хвіліну не затрымліваючыся для адпачынку ці ўвесяленняў.
У пчолак выхадных няма, але ў іх кожны дзень свята, бо нясуць радасць нараджэння кветкам раслін праз апыленне, а ў вулей нясуць салодкі нектар для нованароджаных маладых пчолак як падарунак ад прыгожых кветак за апыленне. А для людзей даруюць смачны, салодкі мёд, каб добра гаспадарылі і аберагалі іх і навакольную квітнеючую прыроду – агульны дом для ўсіх.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
ЖЫВАЯ ПРЫРОДА, ЧЫСТЫ МЁД, ЗДАРОВАЕ ДАЎГАЛЕЦЦЕ!
Вось такое заданне ставяць пчолы чалавецтву.
Таму і нам трэба разумна аб’ядноўвацца, як гэта робяць разумныя пчолы, бо толькі ў адзінстве магчыма зрабіць многа добрага. Сапраўды –
СІЛА АДНАГО Ў АДЗІНСТВЕ МНОГІХ!
Да гэтага адзінства і паразумення заклікае нас і будучы Кангрэс АПІСЛАВІЯ.
Чалавеку быць пчалою сярод людзей, а ўсе людзі для чалавека.
Усе разам у Прыродзе.
Рашэнне:
Заклікаць чалавечую супольнасць краіны, берагчы не толькі прыроду – экалогію, але і аберагаць пчол.

19. ПАДАЯННЕ НЕ ПЧАЛЯРАМ, А ПЧАЛЯРСТВУ БЕЛАРУСІ

А) СУЧАСНЫ СТАН
Пчалярства Беларусі перажывае крызіс ціхага вымірання. Для яго пад’ёму і ажыўлення спатрэбіцца прасіць усіх суайчыннікаў Беларусі і людзей добрай волі перасылаць прынамсі па аднаму рублю – падаянне на разліковы рахунак…NN. Гэта дапаможа хутчэйшаму і больш дынамічнаму яго аздараўленню, развіццю ў інфармацыйным полі – рэкламе па ўсёй краіне. Укладаючы рубель у пчалярства, пчолкі нам сторазова адплацяць ураджаямі, смачнымі пладамі, жывой квітнеючай прыродай і мядовымі пчолапрадуктамі.
Пры касцёле Святога Сымона і Святой Алены на працягу 14 гадоў рэгулярна праходзяць 4-месячныя курсы для пачаткуючых пчаляроў. Узрост слухачоў ад 12 да 70 гадоў. Колькасць слухачоў штогод ад 15 да 25 чалавек. Большасць з іх ужо маюць па некалькі вуллёў і па-сапраўднаму становяцца на шлях пчаляра-любіцеля.
Лепшым навучэнцам пасля экзаменаў даруюцца пчалярскія прылады, кнігі. А найлепшым у наступным годзе касцёл падаруе два вуллі з пчоласем’ямі. Людзі добрай волі, фірмы, прадпрыемствы, складзіце ахвяру на два вуллі для невядомага пчаляра, праца якога разам з пчолкамі будзе ўкладзена ў вядомую вам беларускую прыроду, яе прыгажосць і чысціню паветра. Разліковы рахунак той самы.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Аднавіць навучанне ва ўстановах адукацыі краіны з мэтай падрыхтоўкі спецыялістаў.
Трэба аднавіць амаль усе вуллі і рамкі да іх па ўсёй краіне. Адысці ад розных старых тыпаў і формаў і прыняць адзіны агульнабеларускі стандарт для лепшага абслугоўвання.
Задача: дапамагаць пенсіянерам Беларусі і тым, хто цікавіцца па-сапраўднаму пчоламі і хоча заняцца пчалярствам, прыдбаць 1-2 пчоласям’і з некато-рымі прыладамі (напрыклад, за беспрацэнтны крэдыт на 2-3 гады). Гэта не дарагі, але салідны старт у будучыню беларускага пчалярства. Далучайцеся і дапамажыце беларускаму пчалярству стаць на ногі з якасным мёдам, захаваем экалагічна чыстую прыроду і здаровыя сельскагаспадарчыя прадукты харчавання.
Беларусы, ахвяруйце рубель у банк на развіццё беларускага пчалярства.
Тут, як нідзе, пасуе дэвіз-прыклад пчалы і пчалінага рою:
Сіла аднаго ў адзінстве многіх!
Пчолка, будучы адна, загіне, а ў роі пчолы моцныя і жывуць ужо тысячагоддзі.
Людзі Беларусі, хрысціяне, з’яднаемся вакол пчаляроў-хрысціян і няхай Гасподзь дапаможа іхняй працай нашаму народу і прыродзе. У дадзеным выпадку вы ніколі не страціце, бо прырода ўзнагародзіць вас лепшымі ўраджаямі і добрым здароўем. Перакананы, што такі заклік аб дапамозе не ўніжае беларусаў, а наадварот аб’ядноўвае вакол добрай, усебеларускай справы. Празрысты разліковы рахунак.
Рашэнне:
Прасіць дазвол і ўзаконіць, абвясціць разліковы рахунак дапамогі – адзін рубель на развіццё пчалярства, асабліва ў галіне міні-пасек (фінансавай дапамогі на два вуллі ці пчалярскія інструменты-прылады).

20. ШТАНДАРЫ ПЧАЛЯРСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ, САЮЗАЎ І РЭГІЁНАЎ

А) СУЧАСНЫ СТАН
Кожная пчалярская арганізацыя і саюз маюць ва ўставе запіс пра сімволіку, пячаць і флаг – штандар. У Беларусі пчалярскія штандары і ўніформа адсутнічаюць.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Трэба адраджаць і выкарыстоўваць пчалярскія сімвалы, бо гэта аблічча арганізацыі сярод іншых айчынных арганізацый і саюзаў, як і ўніформа: плашчы, капелюшы, кашулі і гарнітуры.
Павінна прысутнічаць гістарычная, хрысціянская і рэгіянальная сімволіка штандара, колер, надпіс-дэвіз, заахвочванне маладых пчаляроў, заахвочванне людзей спажываць мёд і пчолапрадукты, быць здаровымі самім і жадаць здароўя народу.
Штандар яднае, падбадзёрвае і прыдае гонару адпаведнаму пчалярскаму саюзу ці арганізацыі.
Урачыстыя з’езды, адкрыцці з выкарыстаннем штандара і ўжыванне яго на рэспубліканскіх і рэгіянальных дажынках.
Урачысты пакой-цэнтр, дзе знаходзіцца штандар, у якім адпаведная пчалярская літаратура, інфармацыі, сустрэчы мясцовых пчаляроў, нарады і планы.
Рашэнне:
Міністрэрству юстыцыі дапамагчы распрацаваць і зацвердзіць сімволіку і штандары пчаляроў Беларусі (саюзаў, арганізацый і рэгіёнаў).

21. ВЫБАР СТАРШЫНІ – КААРДЫНАТАРА ПЧАЛЯРОЎ БЕЛАРУСІ. ІНАЎГУРАЦЫЯ НА КАНГРЭСЕ – 2020

А) СУЧАСНЫ СТАН
Ва ўсіх краінах Еўропы, а магчыма і свету існуюць не толькі пчалярскія саюзы, арганізацыі ці суполкі, але з іх асяроддзя выбіраецца прэзідэнт усіх пчаляроў адпаведнай краіны. Па-нашаму гэта будзе – старшыня, або каардынатар усіх пчаляроў Беларусі.
У Беларусі існуюць многія пчалярскія арганізацыі (15) і саюзы (3), але няма агульнааб’яднаўчай асобы, вакол якой аб’яднацца і якая задае агульнакраёвы напрамак развіцця ў пчалярстве.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Перакананы, што пасада старшыні ўсіх пчаляроў Беларусі патрэбна для агульнага дабра пчаляроў і іх дзейнасці ў краіне.
Трэба, каб быў афіцыйна зарэгістраваны цэнтр-офіс пчаляроў краіны з юрыдычным адрасам.
Старшыня – каардынатар усіх пчаляроў Беларусі патрэбны:
- для прадстаўніцтва перад дзяржаваю ад імя пчаляроў;
- для кансалідацыі і інфармацыйнага поля пчаляроў усёй краіны;
- для вырашэння розных надзённых пытанняў, матэрыяльна – знаходзіць адпаведныя сродкі, спонсараў і мецэнатаў (пчалярскія прылады, літа-ратура, рэалізацыя мёду і пчолапрадуктаў);
- для арганізацыі і каардынавання агульнакраёвых святкаванняў дня пчаляра, ці пчалярскіх, рэгіянальных з’ездаў;
- для больш змабілізаванай і эфектыўнай працы;
- для прадстаўлення пчалярства перад другімі краінамі.
30 лістапада 2019 года ў Чырвоным Касцёле (тэатр “Зніч”) быў агульнабеларускі з’езд прадстаўнікоў-дэлегатаў ад пчаляроў. Кандыдатам можа быць і жанчына-пчаляр. На самім з’ездзе праведзена першае тайнае галасаванне па выбары старшыні-каардынатара прадстаўнікамі пчаляроў Беларусі са створанага спіска кандыдатаў. Выбралі Кавальца Васіля Міхайлавіча ("Бортнік"). Кандыдатура выбіраецца на два гады. У Смілавічах таксама адбылося тайнае галасаванне. Вялікая большасць прагаласавала за Кавальца В.М. Прадбачана яшчэ галасаванне ў Салігорску і ў інтэрнэце.
Рашэнне:
Прызнаць выбранага пчалярамі старшыню-каардынатара ўсімі адпаведнымі дзяржаўнымі ўстановамі і ведамствамі.

22. МАЛАВЯДОМАЯ АПІТЭРАПІЯ

А) СУЧАСНЫ СТАН
Тут слова за медыцынай у яе апітэрапійнай будучыні.
Людзі слепа вераць у таблетку, але ўсе лекі, іх аналагі бяруць пачатак ад прыроды-траў, раслін і мінералаў.
У свеце ўсё змяняецца, толькі не пчала. Пчолы захоўваюць увесь навакольны свет жывой прыроды, бо яны апыляюць яе, а гэта азначае, што яны, пчолы, адраджаюць кожную раслінку ізноў, ізноў. Таму кожная вясна так прыгожа-свежая, бо нараджаецца сваім суквеццем. Пчала можа дапамагчы і табе ва ўсіх тваіх хваробах, болях і ачысціць ад усякай віруснай заразы. Пчолы і пчолапрадукты дапамогуць і табе ачысціцца і адрадзіцца добрым здароўем. Пчолы – выхаваныя стварэнні, яны напэўна могуць і цябе выхаваць, калі згодзішся на іх патрабаванні сталага сяброўства з імі як пчаляр і любіцель мёду.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Вялікая будучыня медыцыны ў апітэрапіі як лячэнне людзей, так і аздараўленне. За апітэрапіяй ідзе аэратэрапія, інгаляцыі, за імі псіхатэрапія (пасека і вулей супакойваюць). Пчолы да сёння не вывучаны да канца навукай.
Усё вышэй сказанае ўжо заслугоўвае пільнай увагі для вывучэння і прыняцця пчол у сваё чалавечае асяроддзе і карыстанне пчолапрадуктамі для добрага здароўя і здаровага даўгалецця свайго і сваіх дзяцей.
Рашэнне:
Звярнуцца да міністэрства аховы здароўя і развіваць напрамак апітэрапіі, выкарыстоўваючы назапашаны досвед калег з блізкага і далёкага замежжа. Узаконіць гэты напрамак лячэння.

23. РАЗВІВАЦЬ СЯРОД НАСЕЛЬНІЦТВА КУЛЬТУРУ СПАЖЫВАННЯ МЁДУ

А) СУЧАСНЫ СТАН
Усе людзі бачаць прыгожую, квітнеючую прыроду з яе садамі, палямі, далінамі, захапляюцца красой жывой прыроды.
Людзі ведаюць, што з квітнеючых садкоў і палёў збіраюць ураджай, плады і плён зямлі, аднак не ўсе ведаюць, што ў кожнай кветачцы знаходзіцца капелька салодкага, лячэбнага нектару-мёду.
Абавязкам людзей збіраць плады і плён зямлі, а абавязкам пчолак – збіраць з кветак салодкі нектар, а потым у вуллі перапрацаваць яго ў мёд.
Малочныя прадукты маюць тры галоўныя асновы:
малако, смятана і масла.
Расліны маюць таксама тры галоўныя асновы:
плады, сокі з іх і нектар-мёд з іх кветак.
Усё карысна для чалавека і яго здароўя, калі прымаць у меру. Не трэба шукаць эліксіру за акіянам, ён сярод нас, пад нашымі нагамі ў жывой прыродзе кветак і раслін.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Кожны чалавек, і малы і сталага ўзросту, штодзённа павінен спажыць лыжку мёду (25 г).
Для дарослага ўсё ж прапануемая норма каля 100 г мёду на дзень – гэта тры-чатыры сталовыя лыжкі з гарбатаю, цёплым малаком, тварагом, кашамі ці арэхамі.
Для дзяцей – тры чайныя лыжкі на дзень з цёплым малаком, кашамі.
Рашэнне:
Патрэбна сталае інфармацыйнае поле (тэле-радыё, прэса, школы, круглыя сталы) па рэкламе мёду спецыялістамі медыцыны, адукацыі, культуры. КУПЛЯЙ БЕЛАРУСКАЕ!
МЁД БЕЛАРУСІ?
БЕЛАРУСКІ МЁД?
МЁД ПАЛЕССЯ?
МЁД БРАСЛАЎШЧЫНЫ?
МЁД БЕЛАВЕЖСКАЙ ПУШЧЫ?

24. МАЛОЧНА-МЯДОВЫЯ КАФЭ Ў МІНСКУ І ДРУГІХ ГАРАДАХ БЕЛАРУСІ

А) СУЧАСНЫ СТАН
У нашых гарадах маем многа розных кафэ, рэстаранаў і сталовак. У санаторыях прысутнічаюць розныя дыетычныя меню-сталы. Сучасныя людзі ўсё больш імкнуцца да здаровай ежы. Рэстараны і кафэ не могуць поўнасцю задаволіць наведвальнікаў. Паўстаюць прыватныя мона-рэстараны і кафэ з канкрэтным меню пад кліента.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Адной з такіх прапаноў і з’яўляецца ідэя стварэння ў краіне сеткі малочна-мядовых кафэ.
Павінен быць не салодкі (на цукру) стол, а вітамінны – розныя плады і агародніна і выпечкі з іх.
Такія спажывецкія кропкі для дарослых і дзяцей дапамогуць усё шырэй рэкламаваць насельніцтву здаровы лад жыцця, харчавання і ўжывання мёду. Усё для дзяцей, а за дзецьмі пойдуць бацькі, прапагандуючы здаровы лад жыцця.
Малако казінае, свежае і з яго розныя сыры, закваскі і выпечкі на іх аснове з дабаўленнем мёду.
Малако кабыл, свежае і з яго кумыс, закваскі і выпечкі на іх аснове з дабаўленнем мёду.
Гэта будзе не проста малочнае кафэ, а зарад здароўя і бадзёрасці для ўсёй сям’і, людзей. Такі ачышчальна-аздараўленчы рацыён пажадана арганізоўваюць у санаторыях, школах, гасцініцах, шпіталях.
Рашэнне:
Прасіць Міністэрства гандлю ўзгадніць і распрацаваць дадзены праект. Беларусь будзь прыкладам для іншых краін, зрабіць першы крок у гэтым напрамку, здаровага ладу жыцця і харчавання.

25. СЛОДЫЧ НА МЁДЗЕ – ЦУКЕРКІ, ШАКАЛАД, ПЕЧЫВА, ВЫПЕЧКІ
Арганізоўваць вітамінны, а не салодкі стол.

А) СУЧАСНЫ СТАН
Цукар прысутнічае ўсюды не толькі ў цукерках і напоях, а нават у кетчупах і кансервантах. Нават не ведаючы, мы штодзённа спажываем вялікую колькасць цукру (ад 100 гр. да 200 гр. = 2 шклянкі цукру), што вельмі шкодзіць нашаму здароўю – зацукраваныя арганізмы і закансерваваныя хваробы. Настае татальная карамелізацыя арганізма.
Я не супраць цукеркаў і шакаладу, я супраць колькасці цукру ў іх, а яшчэ горш цукразаменнікі ў розных прадуктах, якія ў 300 разоў мацнейшыя за цукар і вельмі небяспечныя.
Усе любяць салодкае, але яно вядзе да дыябету, паўнаты і цэлага букета захворванняў. Трэба ўводзіць у абарот вітамінны стол, замест салодкага стала.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Як альтэрнатыва – мёд і пчолапрадукты, цукеркі і шакалад з якіх здаровыя, смачныя і карысныя.
Рашэнне:
Прасіць Міністэрства спажывецкай вытворчасці распрацаваць некалькі відаў-асартымент цукеркаў, шакаладу і печыва на мёдзе і пчолапрадуктах. Копія звароту да дырэкцыі “Камунаркі” для вытворчасці шакаладу, цукерак і печыва на мядовай і пчолапрадуктовай аснове далучаецца.

26. БАТАНІЧНЫ САД СТАЛІЦЫ

А) СУЧАСНЫ СТАН
У Мінскім Батанічным садзе ёсць невялікая пасека, якой апякуецца пчаляр-прафесіянал. Вуллі і агароджа патрабуюць абнаўлення, а сам двор добраўпарадкавання. Нездарма туды не водзяць турыстаў і наведвальнікаў, проста няма чаго паказваць.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Распачаліся перамовы з дырэкцыяй Батанічнага сада па абнаўленні старой пасекі, па арганізацыі невялікай пасекі ў яблыневым садзе і размяшчэнне музея бортніцтва ўздоўж рабінавай алеі.
На месцы старой пасекі адрамантаваць закінуты драўляны домік і выкарыстаць яго для выставы.
Прасіць пчаляроў:
а) напоўніць дом-музей пчалярскім інвентаром, прыладамі, дакументамі, фотаздымкамі і відэаматэрыяламі;
б) забяспечыць новую пасеку вуллямі;
в) для музея ўздоўж рабінавай алеі сабраць старыя борці, вуллі, дупла.
Усю гэтую работу выканаць не толькі для гасцей Кангрэса, але і надалей для ўсіх наведвальнікаў Батанічнага сада.
Рашэнне:
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Цэнтру па біярэсурсах Беларусі дапамагчы рэалізаваць гэтую праграму.

27. ПАСЕВЫ МЕДАНОСНЫХ КУЛЬТУР

А) СУЧАСНЫ СТАН
Прагрэс сучаснай, яшчэ пакуль у пачатку свайго тэхналагічнага развіцця цывілізацыі ўжо прымушае чалавецтва задумацца над захаваннем і беражлівым карыстаннем прыродных рэсурсаў. Уся экасістэма, прыродныя рэсурсы небясконцыя, іх немагчыма аднавіць – наступае пустыня, гіне флора, гіне фаўна, церпіць чалавецтва ад прыродных катаклізмаў.
У большай частцы Еўропы зямля ўсё больш занята гарадамі, забудовамі, пасевамі і амаль нічога не застаецца з меданосных культур для пчол. Таму ў дадзены момант усё большую ўвагу звяртаюць на пасевы меданосных культур спецыяльна для пчол.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Беларусь, дзякуй Богу, знаходзіцца ў лепшым экалагічным становішчы ад Захаду і свету. Маем прасторныя ландшафты з рознымі меданоснымі раслінамі, але не трэба забывацца, што Беларусь таксама сваімі тэхналогіямі імкнецца раўняцца з Захадам. Нашы многія лясныя масівы зусім не меданосы, многа вялікіх палян узараны ці заняты забудовамі.
Трэба ўжо цяпер прадугледжваць і пашыраць меданосныя культуры, а іх многа і яны вельмі патрэбныя як зерне, лекавыя травы ці корм для жывёлаў. Асабліва такія культуры сеяць побач з вялікімі пасекамі.
Рашэнне:
Пажадана, каб цэнтр даследаванняў над прыроднымі рэсурсамі распрацаваў іх рацыянальнае выкарыстанне.

28. ШТОГАДОВЫ РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС ЮНЫХ ПЧАЛЯРОЎ БЕЛАРУСІ

А) СУЧАСНЫ СТАН
Распачынаючы ад 2014 года маладыя пчаляры Беларусі з дапамогай РАА “Беларускія пчаляры”, які ўзначальвае спадар Міхаіл Халадзінскі, бяруць, удзел у Міжнародных спаборніцтвах-конкурсах сярод юніёраў у розных краінах Еўропы. У сваёй краіне на раённым ці рэспубліканскім узроўні падобная практыка яшчэ толькі разгортваецца на базе Смілавічскага дзяржаўнага аграрнага каледжа, сапраўды не хапае сродкаў – пад’ёмных, канстатуе Міхаіл Міхайлавіч.
Міжнародныя конкурсы праходзяць раз на два гады ў краіне, якую выбірае цэнтр-аргкамітэт. Такая конкурсная практыка пазітыўна ўплывае на моладзь кожнай краіны-ўдзельніцы. Пра падрыхтоўку да наступнага Міжнароднага конкурсу ведае амаль кожная краіна, якая будзе браць удзел у конкурсе, увесь пчалярскі свет. Усе супольна разам дапамагаюць моладзі і дзецям пазнаваць многія азы і тайны пчалярства. Праводзяць штогод у сваіх краінах конкурсы маладых пчаляроў, дзе вядзецца адбор лепшых з лепшых на Міжнародны конкурс. Энтузіязм моладзі відавочны.

Б) ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
У нашай краіне трэба ўвесці падобную практыку конкурсаў юных пчаляроў. Гэта паспрыяе не толькі большай рэкламе пчалярства, але і разуменню яго важнасці, дынамічнаму яго развіццю сярод моладзі і сталых людзей.
Рашэнне:
Даручыць канкрэтнаму ведамству разам з пчалярамі-практыкамі распрацаваць конкурсную праграму для дзяцей і моладзі Беларусі. Падключыць для рэалізацыі гэтай цікавай і вельмі важнай для краіны праграмы арганізацыі БПРСМ.


Капелан пчаляроў Беларусі
ксёндз-канонік, дактарант Уладзіслаў Завальнюк
каліна
Прачытау усе. У, Вашай працы дасведчаны усе праблемы пчаляроу Беларусі. Але , і даецца шлях для іх пераадольваньня. Дзякуючы Богу - усе атрымаецца!
Иван Д.
Ходят слухи, что через десять дней пройдет Апиславия в Минске.
Просветите пожалуйста. hi.gif
vasily-d
Ага, пройдет. Только мимо, раз никто из пчеловодов не обладает информацией когда будет, где, кто приглашен...
Иван Д.
Цитата(vasily-d @ Среда, 12 Мая 2021, 12:08)
Беларусь




Ага, пройдет.
*


Завтра начнется, а инфы у пчеловодов ноль.
Такое чувство , что пчеловоды Апиславии не нужны.
Это текстовая версия — только основной контент. Для просмотра полной версии этой страницы пожалуйста нажмите сюда.
Пчеловодство © 2001-2024 Пчеловод.ИНФО