Uladzimirs
Среда, 29 Января 2014, 21:33
Нарадзіць вершык, заставіўшы сябе папрацаваць, каб не застаівалася "серое вещество", становіцца мабыць таксама хобі - любімым заняткам ў вольны час:
Шчасце пчаляра.
Мой прадзед – бортнік,
Віртуоз пчалярных спраў.
Панскі, носячы “наморднік”,
Сапраўдным майстрам стаў.
Навык тонкасці пчалярства
З маленства хлопец набываў.
Джаляць пчолы без махлярства
Антось на практыцы пазнаў.
Бывала заплывалі вочы,
Таўсцелі шчокі, вусны,
Але заснуўшы ў ночы
Аб пчолах думкі – сны.
Пасека на акраіне сада,
Там вуллі ў цяні крон.
Рабочым пчолам эльдарада,
Пасечніку пад грушай трон.
А за парканам у тры метры
Раздолле мёданосным кветкам.
Там гул пчаліны ў паветры
Спявае песні ўлетку.
Спевы з танцамі пад сонцам -
Рытуал пчалінай спрэчкі,
Як промні света за аконцам
Сцяжынкамі вядуць да грэчкі.
Трава, налітая нектарам,
Пчалу ў поле маніць.
Абшар, раскінуты гектарам,
Фазамі цвіцення вабіць.
Такое пчалярскае шчасце:
Цярпець, назіраць, клапаціцца,
Справы пчалінай не стараніцца,
Нашчадкам продкаў сваіх лічыцца…
Студень, 2014г.